Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64

Сообщений marny в 2016/8/18 12:10:00 (2305 прочли)
З 24 жніўня па 3 верасня ў Кранева (Балгарыя) адбыўся моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64. 25 жніўня прайшоў чэмпіянат свету па маланкавай гульні. Пераможцамі сталі Вера Хвашчынская і Міхаіл Семянюк, другое месца ў Аляксандры Спірынай і Вікторыі Нікалаевай, трэцяе ў Марата Льва і Ўладзіслава Валюка. 26 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па хуткай гульні. Залатыя медалі на рахунку Веры Хвашчынскай, Уладзіслава Валюка і Марата Льва. Серабро выйгралі Аляксандра Спірына і Дар'я Нікіфарава, бронзу Міхаіл Семянюк і Аляксандра Сіняк. Выдатна выступілі нашыя спартсмены ў класічнай праграме - 4 залатых медалі! Чэмпіёнамі свету сталі Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева, Дар'я Нікіфарава і Яўгенія Швед. Віцэ-чэмпіёнамі - Анастасія Барышава, Аляксандра Спірына, Марат Леў. Бронзавыя медалі на рахунку Веры Хвашчынскай, Уладзіслава Валюка і Паліны Петрусёвай. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Па выніках чэмпіянату ў класічнай праграме быў падведзены камандны залік. Зборная Беларусі на першым месцы сярод дзяўчат. У агульнакамандным заліку наша зборная на другім месцы. Афіцыйная старонка чэмпіянату -https://idf64.org/ru/2016/world-youth-championship-5/ Склад зборнай Беларусі далей.

Моладзь (юнакі): Фёдар Бакач, Аляксей Куніца (абодва - Мінск)
Моладзь (дзяўчыны): Вера Хвашчынская (Бабруйск), Анастасія Барышава (Мінск)
Юніёры: Уладзіслаў Валюк (Мінск), Віталь Новікаў (Віцебск), Алег Чэпа (Мінск)
Юніёркі: Аляксандра Спірына, Марыя Міронава (абедзве - Мінск)
Кадэты: Міхаіл Семянюк, Ілля Краўцоў (абодва - Мінск)
Кадэткі: Яна Якубовіч, Паліна Петрусёва (абедзве - Мінск)
Мінікадэткі: Дар'я Бравая (Жодзіна), Вікторыя Нікалаева (Мінск)
Надзеі (хлопчыкі): Марат Леў (Слонім)
Надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Нікіфарава (Мінск), Аляксандра Сіняк (Слонім)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Яўгенія Швед, Любоў Кобрына (абедзве - Мінск)

Версия для печати Отправить эту статью другу
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы