Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

XVIII рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 ?Юныя таленты?, прысвечаны памяці Мікалая Якуты

Сообщений marny в 2016/12/12 8:10:00 (1745 прочли)
З 9 па 11 снежня ў Слоніме адбыўся XVIII рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 ?Юныя таленты?, прысвечаны памяці Мікалая Якуты. Вынікі далей.

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні XVIII рэспубліканскага юнацкага каманднага турніру па шашках-64 ?Юныя таленты?, прысвечанага памяці Мікалая Якуты. 1. Мэты і задачы: Прапаганда шашачнай гульні сярод моладзі, усталяванне сяброўскіх сувязей з шашачнымі цэнтрамі Беларусі, павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў. 2. Кіраўніцтва спаборніцтвамі: Агульнае кіраўніцтва правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўляе аддзел адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама. Непасрэднае правядзенне спаборніцтваў ускладваецца на галоўную судзейскую калегію, зацверджаную начальнікам аддзела. 3. Час і месца правядзення: Спаборніцтвы пройдуць з 9 па 11 снежня 2016 года ў актавай зале СШ № 10 (г.Слонім, вул. Брэсцкая, 59). Пачатак 9 снежня а 16-й гадзіне. 4. Удзельнікі: Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды гарадоў, раёнаў, школ, пазашкольных устаноў, клубаў і іншых арганізацый. Склад каманды 5 чалавек: 3 юнакі і 1 дзяўчына 2000 года нараджэння і маладзей, і трэнер-прадстаўнік. 5. Фінансаванне: Расходы па праезду, харчаванню і пражыванню ўдзельнікаў ? за кошт камандзіруючых арганізацый, судзейства ? за кошт аддзела адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама, прызы ? за кошт спонсараў турніру. 6. Узнагароджанне: Каманды, заняўшыя 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі адпаведных ступеняў і прызамі. 7. Заяўкі: Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў. Пацвярджэнне аб удзеле ў турніры не пазней 5 снежня па тэлефонах: 8-01562-68830 (хатні), 8-029-1151830 (Velcom), 8-033-3751830 (МТС), або па электроннай пошце: a.aniska@tut.by Дадзенае палажэнне з?яўляецца афіцыйным запрашэннем на спаборніцтвы.
Версия для печати Отправить эту статью другу
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы