Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-100
З 1 па 9 жніўня ў Вільнюсе (Літва) адбыўся моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-100.
1-7 жніўня праходзіла класічная праграма. Вольга Федаровіч, Міхаіл Семянюк і Яўгенія Швед - чэмпіёны Еўропы! Сярэбранымі прызёрамі сталі Аляксей Куніца, Анастасія Барышава і Яна Якубовіч. Бронза ў Марыі Міронавай і Ксеніі Белай.
У хуткай праграме, што адбылася 8 жніўня, чэмпіёнкай стала Дар'я Федаровіч! Аляксей Куніца, Вольга Федаровіч, Захар Шыбакоў, Вікторыя Нікалаева, Яўгенія Швед - сярэбраныя прызёры, Уладзіслаў Валюк, Анастасія Барышава, Дзмітрый Немец, Яна Якубовіч, Георгій Выдзерка - бронзавыя.
9 жніўня адбыўся чэмпіянат Еўропы па бліскавічнай гульні. Пераможцамі сталі Ўладзіслаў Валюк і Вера Хвашчынская! Другое месца ў Вольгі Федаровіч і Яны Якубовіч, трэцяе ў Дар'і Федаровіч, Дар'і Нікіфаравай і Алесі Масюк.
Па выніках класічнай і хуткай праграм чэмпіяната Еўропы наша зборная ўпершыню ў гісторыі стала лепшай у камандным заліку!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад зборнай Беларусі.
Афіцыйная старонка чэмпіянату.

