Да 110-годдзя Аркадзя Ракітніцкага
8 красавіка спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Ракітніцкага ? чалавека, які зрабіў неверагодна многа для папулярызацыі і развіцця беларускіх шашак. Аркадзь Венядзіктавіч ? майстар спорту СССР, заслужаны трэнер БССР, чэмпіён Беларусі па рускіх шашках 1952 і 1954 гадоў, шматгадовы дырэктар Рэспубліканскага шахматна-шашачнага клуба, вядучы шашачнага клуба ?Белыя і чорныя? на беларускім тэлебачанні, аўтар васьмі кніг, рэдактар шашачных аддзелаў у шматлікіх газетах і часопісах.
Аркадзь Ракітніцкі нарадзіўся 8 красавіка 1911 года ў Мінску. Бацька займаў высокую пасаду на Лібава-Роменскай чыгунцы. Неўзабаве пачалася Першая сусветная вайна і сям?я Ракітніцкіх была эвакуіравана ў горад Рамны Палтаўскай губерніі. Вярнуліся ў Мінск яны толькі ў лістападзе 1925 года. Юны Аркадзь актыўна ўключыўся ў шашачнае жыццё Мінска і Беларусі ? удзельнічаў у турнірах, стаў складаць задачы і эцюды. Прыйшлі першыя поспехі: ён перамог у чэмпіянаце Мінска, пачаў рэдагаваць аддзел шашак у адной з рэспубліканскіх газет. У 1931 годзе прыняў удзел у другім малым чэмпіянаце СССР у Маскве. З 1928 па 1941 гг. Ракітніцкі працаваў ліцейшчыкам на заводзе ?Чырвоны інвалід? і паралельна вучыўся. Ён скончыў Рабфак БДУ (1934) і вячэрнюю драматычную студыю пры БДТ-1 ? тэатры імя Я.Купалы (1938). У гады вайны Аркадзь Ракітніцкі быў на фронце, у партызанскім атрадзе. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, пяцю медалямі. Пасля вайны пачаў вясці шашачны гурток у мінскім Палацы піянераў, змяніўшы там загінуўшага на Ленінградскім фронце маэстра Іллю Гардона. Ракітніцкі, аднак, працуе там нядоўга і па рэкамендацыі вядомага беларускага шахматыста Г.Верасава становіцца інспектарам па шахматах і шашках у Спарткамітэце Беларусі, а затым, у 1947, дырэктарам Рэспубліканскага шахматна-шашачнага клуба, які ўзначальваў больш за 30 гадоў. У 1959 годзе Беларускае тэлебачанне вырашыла правесці конкурс няштатных каментатараў па розных відах спорта. У ім прыняло ўдзел мноства жадаючых, у тым ліку і Аркадзь Ракітніцкі. Акторская адукацыя дапамагла, і ў тым жа годзе пачаў выходзіць тэлевізійны шашачны клуб ?Белыя і чорныя?, які стаў унікальнай з?явай не толькі беларускага, але і сусветнага тэлебачання ? 37 (!) гадоў бесперапыннага выхаду з бяссменным вядучым. Вось што пісаў мінскі майстар Барыс Берлінкоў у часопісе ?Шашки? (1979, №2) у артыкуле, прысвечаным 20-годдзю тэлеклуба. На ютуб-канале Аляксандра Прэсмана ёсць некалькі алічбаваных фрагментаў выпускаў тэлеклуба "Белыя і чорныя" пачатку 1990-х гадоў: 1, 2, 3, 4. У 1971 годзе да 60-годдзя Аркадзя Ракітніцкага выйшаў артыкул у газеце ?Физкультурник Белоруссии? (№ 80).
Пражыўшы доўгае і цікавае жыццё, памёр Аркадзь Ракітніцкі ў 2004 годзе. Цяжка пераацаніць яго ўклад ў папулярызацыю шашак у Беларусі. Акрамя тэлеклуба ?Белыя і чорныя?, гэта безліч лекцый і сеансаў адначасовай гульні па ўсёй рэспубліцы. Арганізацыя шматлікіх турніраў. Велізарная колькасць шашачных аддзелаў у газетах і часопісах, якія ён рэдагаваў. Восем кніг, на якіх выраслі многія пакаленні шашыстаў. Дарчы надпіс Ракітніцкага Ізраілю Бельскаму на сваёй першай кнізе ?У дапамогу пачынаючаму шашысту? (1954). З архіва Міхаіла Бельскага.
Падрыхтаваў Віталь Аніська

