Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Балгарыя-2022

Сообщений marny в 2022/8/29 15:40:00 (536 прочли)
З 22 па 29 жніўня ў Кранева праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Балгарыя-2022". Старонка спаборніцтваў. Вынікі беларускіх спартсменаў далей.

23 жніўня адбыўся бліц-турнір (рускія шашкі). У васьмёрку мацнейшых трапілі двое беларускіх спартсменаў: Арцём Ціханаў на чацвёртым месцы, Андрэй Валюк на сёмым. Вера Хвашчынская стала трэцяй у заліку сярод жанчын, Марыя Часнакова - чацвёртай сярод юніёрак.
25 жніўня прайшоў бліц-турнір па бразільскіх шашках. Арцём Ціханаў зноў стаў чацвертым у агульнай табліцы і другім сярод юніёраў, Вера Хвашчынская заняла другое месца ў заліку сярод жанчын, Марыя Часнакова - чацвёртае сярод юніёрак.
27 жніўня адбыўся рапід-турнір (рускія шашкі). Арцём Ціханаў заняў шостае месца (другое сярод юніёраў), Андрэй Валюк - сёмае. Вера Хвашчынская стала другой у заліку сярод жанчын, Марыя Часнакова - трэцяй сярод юніёрак.
Версия для печати Отправить эту статью другу
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы