Юные таланты

"ЗАЦВЯРДЖАЮ" "ЗАЦВЯРДЖАЮ" Начальнік упраўлення Начальнік аддзела адукацыі Слонімскага фізічнай культуры, спорту і райвыканкама турызму Слонімскага райвыканкама ________ Г.І. Шмялёва __________ І.А. Царук " 1 "чэрвеня 2007 г. " 1 "чэрвеня 2007 г. |
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні ХIII адкрытага рэспубліканскага юнацкага каманднага турніру па шашках "Юныя таленты", прысвечанага памяці Мікалая Іванавіча Якуты.
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
Прапаганда шашачнай гульні сярод моладзі, усталяванне сяброўскіх сувязей з шашачнымі цэнтрамі Беларусі і іншых краін.
ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ:
Спаборніцтвы пройдуць з 28 па 30 верасня 2007 года ў г.Слоніме ў спартыўным комплексе "Юнацтва" (вул. Пушкіна, 57). Пачатак 28 верасня а 16-й гадзіне.
УДЗЕЛЬНІКІ:
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды гарадоў, раёнаў, школ, пазашкольных устаноў, клубаў, ЖЭСаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, а таксама каманды Рыгі (Латвія), Вільнюса (Літва), Млавы (Польшча), Жукаўкі (Расія). Склад каманды 5 чалавек: 3 юнакі і 1 дзяўчына 1991 года нараджэння і маладзей, а таксама трэнер-прадстаўнік. На юнацкіх дошках могуць гуляць дзяўчаты. На першай дошцы спаборніцтвы праходзяць па шашках-100, на астатніх - па шашках-64. Кожны ўдзельнік павінен мець дакумент, пацвярджаючы яго ўзрост.
ФІНАНСАВАННЕ:
Расходы па праезду, харчаванню і пражыванню ўдзельнікаў - за кошт камандзіруючых арганізацый. Харчаванне суддзяў і каманды г.Слоніма - за кошт спортаддзела Слонімскага райвыканкама. Прызы пераможцам і прызёрам - за кошт спонсараў турніру.
УЗНАГАРОДЖАННЕ:
Удзельнікі каманд, заняўшых 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі адпаведных ступеняў і каштоўнымі прызамі (ці матэрыяльна).
ЗАЯЎКІ:
Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам турніру. Пацвярджэнне аб удзеле ў турніры не пазней 21 верасня па тэлефонах: + 375 1562 51830 і +375 2911 51830 (для замежных удзельнікаў), 8 01562 51830 і 8 029 1151830 (для беларускіх удзельнікаў), або па электроннай пошце: a.aniska@tut.by
Дадзенае палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем на спаборніцтвы.

