85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Сямёнава
Сёлета спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Аляксандравіча Сямёнава (1938 — 1976) — чэмпіёна Беларусі па стаклетачных шашках (1955), пераможцы каманднага юнацкага першынства Савецкага Саюза ў складзе зборнай БССР (1956), майстра спорту СССР (1962), неаднаразовага прызёра чэмпіянатаў рэспублікі па рускіх і стаклетачных шашках. Трагічна загінуў у маі 1976 года пры не да канца высветленых абставінах.
Фотагалерэя (БДАКФФД, НАРБ, архіў Беларускай федэрацыі шашак).

