Узбекістан-2025
З 10 па 18 мая ў Ташкенце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 – міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2025". Нашу краіну прадстаўлялі міжнародныя гросмайстры Андрэй Валюк, Аляксей Куніца, Арцём Ціханаў і майстар ІДФ Яўгенія Швед.
У бліскавічнай праграме ў скарбонцы беларускіх спартсменаў два золата: Андрэй Валюк перамог сярод мужчын, Яўгенія Швед - сярод жанчын! У хуткай праграме бронзавым прызёрам стаў Андрэй Валюк! У класічнай праграме свой другі залаты медаль выйграла Яўгенія Швед! Віншуем!

