Маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-100
З 29 кастрычніка па 8 лістапада ў г.Сінтай (Кітай) праходзіў маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-100.
Уладзімір Чайкоўскі заваяваў дзве сярэбраныя ўзнагароды - у хуткай (рапід) і бліскавічнай (бліц) праграмах! Віншуем спартсмена і яго трэнераў!
Склад зборнай Беларусі далей.
Юніёры: Яўген Жукоўскі (Мінск)
Юніёркі: Таццяна Петрусёва (Мінск)
Кадэты: Уладзімір Чайкоўскі (Гродна)
Кадэткі: Ганна Буйліна (Мінск)
Мінікадэты: Максім Крупкін, Павел Крэпскі (абодва – Мінск)
Мінікадэткі: Эя Кахно (Мінск)
Надзеі (юнакі): Эльдар Мацкевіч (Мінск)
Надзеі (дзяўчаты): Варвара Ваяводава (Мінск)



