Маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64
З 1 па 11 лістапада ў Манаўгаце (Турцыя) адбыўся маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64.
2 лістапада адбылася бліскавічная праграма (бліц). Чэмпіёнамі свету сталі Георгій Таранін, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў і Яўгенія Швед! Серабро на рахунку Паўла Бокага, бронза — Міхаіла Усціменкі, Наталлі Зарубінай і Мікалая Невара!
У хуткай праграме (рапід), якая прайшла 3 лістапада, залатыя медалі выйгралі Арцём Ціханаў і Яўгенія Швед! Сярэбраным прызёрам стаў Павел Бокі, бронзавымі — Георгій Таранін, Вікторыя Нікалаева і Яраслаў Гарбачоў!
У класічнай праграме золата выйграла Марыя Тараніна! Другое месца занялі Георгій Таранін і Юлія Швед!
4 лістапада адбыўся маладзёжны камандны чэмпіянат свету. Нашы юнакі (Павел Бокі, Іван Невар, Ян Пагуда) сталі сярэбранымі прызёрамі, дзяўчаты (Вера Дубініна, Юлія Швед, Мілана Лапчук) — бронзавымі!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад зборнай Беларусі далей.
Юніёры да 27 год: Марат Леў (бліц, рапід), Георгій Таранін (абодва – Мінск)
Юніёркі да 27 год: Вікторыя Нікалаева (бліц, рапід), Паліна Петрусёва (бліц, рапід), Марыя Тараніна (усе – Мінск)
Юніёры да 20 год: Арцём Ціханаў (бліц, рапід) (Мінск)
Юніёркі да 20 год: Яўгенія Швед (бліц, рапід) (Мінск)
Кадэты: Павел Бокі (Мінск)
Кадэткі: Вера Дубініна (Мінск)
Мінікадэты: Іван Невар (Орша), Міхаіл Усціменка (Рэчыца)
Мінікадэткі: Юлія Швед, Анастасія Асмалоўская, Наталля Зарубіна, Вера Шуранава (усе – Мінск)
Надзеі (юнакі): Ян Пагуда (Мінск), Максім Фядосаў (Магілёў)
Надзеі (дзяўчаты): Мілана Лапчук (Гомель)
Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Яраслаў Гарбачоў (Віцебск), Мікалай Невар (Орша)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Марыя Адзінцова (Мінск)



