ХV открытый республиканский юношский командный турнир па шашкам ?Юные таланты?
В адрес сайта поступило положение о проведении ХV открытого республиканского юношского командного турнира па шашкам ?Юные таланты? посвященного памяти Николая Ивановича Якуты.
материал прислал А. Анисько
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
Прапаганда шашачнай гульні сярод моладзі, усталяванне сяброўскіх сувязей з шашачнымі цэнтрамі Беларусі і іншых краін.
ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ:
Спаборніцтвы пройдуць з 2 па 4 кастрычніка 2009 года ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна ў актавай зале аграрна-тэхнічнага каледжа (вул. Саборная, 56).
Пачатак 2 кастрычніка а 16-й гадзіне.
УДЗЕЛЬНІКІ:
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды гарадоў, раёнаў, школ, пазашкольных устаноў, клубаў, ЖЭСаў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, а таксама каманды Рыгі (Латвія), Вільнюса (Літва), Польшчы, Расіі. Склад каманды 5 чалавек: 3 юнакі і 1 дзяўчына 1993 года нараджэння і маладзей, а таксама 1 трэнер. На юнацкіх дошках могуць гуляць дзяўчаты. На першай дошцы спаборніцтвы праходзяць па шашках-100, на астатніх - па шашках-64.
Кожны ўдзельнік павінен мець дакумент, пацвярджаючы яго ўзрост.
ФІНАНСАВАННЕ:
Расходы па праезду, харчаванню і пражыванню ўдзельнікаў ? за кошт камандзіруючых арганізацый. Харчаванне суддзяў і каманды г.Слоніма ? за кошт спортаддзела Слонімскага райвыканкама. Прызы пераможцам і прызёрам ? за кошт спонсараў турніру.
УЗНАГАРОДЖАННЕ:
Удзельнікі каманд, заняўшых 1-3 месцы, узнагароджваюцца дыпломамі адпаведных ступеняў і каштоўнымі прызамі (ці матэрыяльна).
ЗАЯЎКІ:
Заяўкі ўстаноўленай формы падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам турніру.
Пацвярджэнне аб удзеле ў турніры не пазней 21 верасня па тэлефонах:
+ 375 1562 51830 (хатні), +375 2911 51830 і +375 2928 10448 (мабільныя),
або па электроннай пошце: a.aniska@tut.by ці a.aniska@mail.ru
Дадзенае палажэнне з?яўляецца афіцыйным запрашэннем
на спаборніцтвы.
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні ХV адкрытага рэспубліканскага юнацкага каманднага турніру па шашках ?Юныя таленты?, прысвечанага памяці Мікалая Іванавіча Якуты.
