Чэмпіянат свету па шашках-100 сярод жанчын
З 11 па 23 траўня ў Вухані (Кітай) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-100 сярод жанчын. На жаль, зусім крышачку не хапіла Вользе Федаровіч, каб стаць прызёркай - яна на чацвёртым месцы.
А чэмпіёнкай у 15-ты (!) раз стала выхаванка беларускай шашачнай школы Зоя Голубева (Латвія). Яшчэ адна ўраджэнка Мінска Вольга Камышлеева (Нідэрланды) стала бронзавай прызёркай.
Афіцыйная старонка чэмпіянату -http://wcw2015.fmjd.org

