Беларуская федэрацыя шашак сардэчна віншуе ўвесь калектыў РДГА «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» з 20-гадовым юбілеем! Дзякуем Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу за шматгадовую падтрымку, якая многім беларускім шашыстам дапамагла дасягнуць найвышэйшых спартыўных вынікаў! Зычым невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, рэалізацыі ўсіх планаў і праектаў! Віншуем з 50-годдзем Мікалая Фёдаравіча Невара — старшыню Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі шашак, двухразовага чэмпіёна Беларусі ў гульні па перапісцы, суддзю нацыянальнай катэгорыі, трэнера, арганізатара турніраў, аўтара кніг па шашках! Зычым здароўя, дабрабыту і новых творчых поспехаў! Віншуем з юбілеем Людмілу Іванаўну Сахненка-Мейлер — чэмпіёнку свету (1979), СССР (1979) і Беларусі (1975, 1976, 1977) па стаклетачных шашках, чэмпіёнку СССР (1974) і Беларусі (1972, 1973, 1974) па рускіх шашках! Зычым моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! |