
Вынікі 2018 года
Дата 2018/12/23 10:30:00 | Раздел: Новости
| 2018 год стаў самым паспяховым для беларускіх шашак - на чэмпіянатах і першынствах свету і Еўропы заваёвана 129 медалёў, 53 з якіх залатыя!
Падрабязныя вынікі 2018 года далей. Нашым спартсменам у 2018 годзе прысвоены новыя міжнародныя званні.
Па шашках-100:
Міхаіл Семянюк - паслядоўна MF, MI і GMI,
MI - Вольга Федаровіч,
MF - Дзмітрый Немец,
MFF - Паліна Петрусёва, Паліна Казлова,
CMFF - Аляксандра Сіняк, Вікторыя Нікалаева, Ксенія Белая, Яўгенія Швед, Любоў Кобрына.
Па шашках-64:
WIGM (GMIF) - Вера Хвашчынская,
WIM (MIF) - Яна Якубовіч,
FM (MF) - Дзмітрый Немец,
WFM (MFF) - Вікторыя Нікалаева, Марыя Часнакова.
|
|