
85 гадоў з дня нараджэння Юрыя Файнберга
Дата 2022/2/16 5:50:00 | Раздел: Гісторыя беларускіх шашак
| 85 гадоў таму, 16 лютага 1937 года, нарадзіўся Юрый Вульфавіч Файнберг ? чэмпіён Беларусі па рускіх (1963) і стаклетачных (1964, 1968, 1976) шашках, майстар спорту СССР (1961). У сярэдзіне 1960-х гадоў узначальваў Беларускую федэрацыю шашак. Пайшоў з жыцця 17 ліпеня 2010 года.
Фотагалерэя далей. Фотагалерэя
Фота 1 ? з Леанідам Рачыцкім.
Фота 2 ? партыя Ю.Файнберг - В.Чэчыкаў, 20.03.1964, Гомель. Першае адкрытае першынство Беларускай чыгункі.
Фота 3 ? партыя Ю.Файнберг ? І.Бельскі.
Фота 4 ? удзельнікі чэмпіянату БССР па рускіх шашках 1958 года, Мінск. Юрый Файнберг ? трэці злева ў верхнім шэрагу.
Фота 5 ? табліца дэбютнага для Юрыя Файнберга першынства БССР сярод юнакоў, 1952 год, Магілёў. Публікуецца ўпершыню.
Фота 6 ? удзельнікі чэмпіянату БССР па стаклетачных шашках 1988 года, Юрый Файнберг ? другі справа ў верхнім шэрагу.
Фота 7 ? Аркадзь Плакхін, Людміла Шчыгельская, Юрый Файнберг, Уладзімір Беляеўскі, Алена Соркіна, Ізраіль Бельскі.
Фота 8 ? Юрый Файнберг, Барыс Плоткін, Вячаслаў Палянскі, Аркадзь Плакхін.
Фатаграфіі: Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, часопіс ?Шашечный Израиль?, асабістыя архівы Вячаслава Палянскага, Аляксандра Прэсмана, Міхаіла Бельскага.
|
|