
Балгарыя-2022
Дата 2022/8/29 15:40:00 | Раздел: Навіны
| З 22 па 29 жніўня ў Кранева праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Балгарыя-2022".
Старонка спаборніцтваў.
Вынікі беларускіх спартсменаў далей. 23 жніўня адбыўся бліц-турнір (рускія шашкі). У васьмёрку мацнейшых трапілі двое беларускіх спартсменаў: Арцём Ціханаў на чацвёртым месцы, Андрэй Валюк на сёмым. Вера Хвашчынская стала трэцяй у заліку сярод жанчын, Марыя Часнакова - чацвёртай сярод юніёрак. 25 жніўня прайшоў бліц-турнір па бразільскіх шашках. Арцём Ціханаў зноў стаў чацвертым у агульнай табліцы і другім сярод юніёраў, Вера Хвашчынская заняла другое месца ў заліку сярод жанчын, Марыя Часнакова - чацвёртае сярод юніёрак. 27 жніўня адбыўся рапід-турнір (рускія шашкі). Арцём Ціханаў заняў шостае месца (другое сярод юніёраў), Андрэй Валюк - сёмае. Вера Хвашчынская стала другой у заліку сярод жанчын, Марыя Часнакова - трэцяй сярод юніёрак.
|
|