Маладзёжны чэмпіянат свету

Дата 2024/11/10 14:40:00 | Раздел: Навіны

З 1 па 11 лістапада ў Аланіі (Турцыя) адбыўся маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64. 2 лістапада адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнкай свету стала Яўгенія Швед! Серабро на рахунку Уладзіслава Валюка і Івана Невара, бронза ? Вікторыі Нікалаевай і Марка Акуловіча! У хуткай праграме, якая прайшла 3 лістапада, золата выйграла Вікторыя Нікалаева! Уладзіслаў Валюк і Павел Бокі сталі сярэбранымі прызёрамі, Арцём Ціханаў, Яўгенія Швед і Мілана Лапчук ? бронзавымі! У класічнай праграме чэмпіёнамі свету сталі Вікторыя Нікалаева, Яўгенія Швед і Павел Бокі, сярэбраныя медалі выйгралі Марыя Тараніна і Эя Кахно, бронзавыя ? Арцём Ціханаў і Іван Невар! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Старонка чэмпіянату. Склад зборнай Рэспублікі Беларусь далей.
Юніёры да 27 год: Уладзіслаў Валюк (Мінск)
Юніёркі да 27 год: Марыя Тараніна, Аляксандра Спірына, Паліна Петрусёва (усе ? Мінск)
Юніёры да 20 год: Яўген Жукоўскі (Мінск), Данііл Лапчук (Гомель)
Юніёркі да 20 год: Вікторыя Нікалаева (Мінск)
Кадэты: Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), Іван Бародзіч, Марк Акуловіч (абодва ? Мінск)
Кадэткі: Яўгенія Швед (Мінск), Інга Барашка (Гомель)
Мінікадэты: Павел Бокі (Мінск)
Мінікадэткі: Юлія Швед, Дар?я Волкава (абедзве ? Мінск)
Надзеі (юнакі): Іван Невар (Орша), Міхаіл Усціменка (Рэчыца)
Надзеі (дзяўчаты): Эя Кахно, Ганна Забалотскіх, Марыя Атрошанка, Вера Шуранава (усе ? Мінск), Вікторыя Мятла (Віцебск)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Мілана Лапчук (Гомель), Варвара Ваяводава (Мінск)



Эта статья взята с сайта БФШ
https://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
https://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1971