З 11 па 20 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-64 сярод мужчын і жанчын.
У класічнай праграме сярэбраны медаль заваяваў мгр Ігар Міхальчанка, бронзавымі прызёрамі сталі мгр Георгій Таранін і мгр Вікторыя Нікалаева!
Залаты дубль зрабілі нашыя спартсмены ў хуткай праграме: чэмпіёнамі Еўропы сталі мгр Арцём Ціханаў і мгр Вікторыя Нікалаева!
У бліскавічнай праграме мгр Ігар Міхальчанка заняў першае месца, мм Паліна Петрусёва - трэцяе!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі далей.
Мужчыны: мгр Аляксей Куніца (Мінск), мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мф Марат Леў (Слонім), мгр Андрэй Валюк (Мінск), мгр Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), мгр Георгій Таранін (Мінск).
Жанчыны: мгр Вікторыя Нікалаева (Мінск), мф Яўгенія Швед (Мінск), мм Паліна Петрусёва (Мінск), мм Эма Саўрас (Гродна), мм Марыя Тараніна (Мінск).
|