Белыя ночы-2025

Дата 2025/7/26 18:40:00 | Раздел: Навіны

З 20 па 27 ліпеня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзіў традыцыйны турнір па шашках-64 "Белыя ночы". Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі дзевяць спартсменаў.

У класічнай праграме другое месца заняў мгр Георгій Таранін. У жаночым заліку мгр Вікторыя Нікалаева стала другой, мм Марыя Тараніна - трэцяй. Віншуем! 

Табліца класічнай праграмы.

У бліскавічнай праграме бронза на рахунку мгр Андрэя Валюка. У заліку сярод жанчын тройка прызёраў аказалася беларускай: мф Яўгенія Швед першая, мгр Вікторыя Нікалаева другая, мм Марыя Тараніна трэцяя. Віншуем!

Табліца бліскавічнай праграмы.




Эта статья взята с сайта БФШ
https://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
https://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=2061