Маладзёжны чэмпіянат Еўропы па шашках-64

Дата 2026/4/29 11:10:00 | Раздел: Навіны

З 20 па 29 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў маладзёжны чэмпіянат Еўропы па шашках-64.

Старонка чэмпіянату.

21 красавіка адбылася бліскавічная праграма (бліц). Чэмпіёнкай Еўропы стала Яўгенія Швед! Серабро выйгралі Марат Леў і Арцём Ціханаў, бронзу — Мілана Лапчук!

У хуткай праграме (рапід), якая прайшла 22 красавіка, залаты медаль выйграў Арцём Ціханаў! Сярэбранымі прызёрамі сталі Георгий Таранін, Вікторыя Нікалаева, Яўгенія Швед і Мікалай Невар!

Пераможцамі класічнай праграмы чэмпіянату сталі Марат Леў, Арцём Ціханаў, Павел Бокі і Міхаіл Усціменка! Другое месца занялі Яўгенія і Юлія Швед, трэцяе — Мілана Лапчук, Георгій і Марыя Тараніны!

Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Склад зборнай Беларусі далей.


Юніёры да 27 год: Марат Леў, Георгій Таранін (абодва – Мінск)

Юніёркі да 27 год: Вікторыя Нікалаева, Паліна Петрусёва, Марыя Тараніна (усе – Мінск)

Юніёры да 20 год: Арцём Ціханаў (Ваўкавыск)

Юніёркі да 20 год: Яўгенія Швед (Мінск)

Кадэты: Павел Бокі (Мінск)

Кадэткі: Дар`я Нарчук (Віцебск)

Мінікадэты: Іван Невар (Орша), Міхаіл Усціменка (Рэчыца)

Мінікадэткі: Юлія Швед, Эя Кахно, Вера Шуранава (усе – Мінск)

Надзеі (юнакі): Ян Пагуда (Мінск), Максім Фядосаў (Магілёў)

Надзеі (дзяўчаты): Мілана Лапчук (Гомель)

Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Яраслаў Гарбачоў (Віцебск), Мікалай Невар (Орша)





Эта статья взята с сайта БФШ
https://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
https://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=2126