
Турнир по шашкам-100 посвященный дню освобождения г. Слонима
Дата 2010/4/18 20:50:00 | Раздел: Анонсы турниров
| В адрес сайта поступило положения о проведении турнира по шашкам -100 посвященного дню освобождения г. Слонима.
Положение в формате MS Word (*.zip) ПАЛАЖЭННЕ
I. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ:
- умацаванне сяброўскіх сувязей шашыстаў розных краін
- павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў
II. КІРАЎНІЦТВА СПАБОРНІЦТВАМІ.
Агульнае кіраўніцтва правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўляе аддзел ФКСіТ Слонімскага райвыканкама. Непасрэднае кіраўніцтва ажыццяўляе судзейская калегія і Слонімская раённая ДЮСШ прафсаюзаў.
III. УДЗЕЛЬНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца прадстаўнікі абласцей, гарадоў, раёнаў, клубаў, прадпрыемстваў і арганізацый, школ і пазашкольных устаноў Рэспублікі Беларусь і іншых краін.
IV. ЧАС I МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ.
Спаборніцтвы праводзяцца 6-11 ліпеня 2010 года ў в.Жыровічы Слонімскага раёна ў Доме культуры аграрна-тэхнічнага каледжа(вул. Саборная, 5). Пачатак 6 ліпеня ў 16.00 гадзін.
V. ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ.
Кожны ўдзельнік аплачвае турнірны ўзнос - 125000 беларускіх рублёў (~30 еўра). Харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, прызы пераможцам і прызёрам турніру - за кошт спонсараў спаборніцтваў.
VI. УЗНАГАРОДЖВАННЕ.
Удзельнікі, заняўшыя 1-6 месцы, узнагароджваюцца прызамі. Таксама будуць прадугледжаны прызы асобна ў заліках сярод жанчын, а таксама юнакоў і дзяўчат па ўзроставых трупах.
VII. ЗАЯЎКІ.
Заяўкі ўстаноўленай формы (з допускам урача) падаюцца ў судзейскую калегію перад пачаткам спаборніцтваў.
Пацвярджэнне аб удзеле не пазней 20 чэрвеня па e-mail: a.aniska@mail.ru
ДАДЗЕНАЕ ПАЛАЖЭННЕ З'ЯЎЛЯЕЦЦА АФІЦЫЙНЫМ ЗАПРАШЭННЕМ НА СПАБОРНІЦТВЫ.
|
|