
Чэмпіянат Еўропы па шашках-64
Дата 2014/10/25 12:10:00 | Раздел: Новости
|
18 кастрычніка чэмпіянатам па маланкавай гульні ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) пачаўся чемпіянат Еўропы па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Выдатныя вынікі паказалі беларускія ўдзельнікі:
Ігар Міхальчанка - чэмпіён Еўропы, Вера Хвашчынская - бронзавы прызёр!
19 кастрычніка адбыўся чэмпіянат па хуткай гульні. У Веры Хвашчынскай яшчэ адзін медаль - сярэбраны!
З 20 па 25 кастрычніка праходзіла асноўная праграма. Бліскуча закончылі чэмпіянат прадстаўнікі нашай краіны: Ігар Міхальчанка - чэмпіён Еўропы, Дар'я Федаровіч - сярэбраны прызёр!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Такімі вынікамі Ігар і Дар'я аўтаматычна выканалі званні міжнародных гросмайстраў, якія неўзабаве будуць прысвоены міжнароднай федэрацыяй шашак. Дар'я стане першай у гісторыі беларускіх шашак-64 жанчынай-уладальніцай найвышэйшага міжнароднага звання.
Астатнія беларускія удзельнікі занялі наступныя месцы: Яўген Кандрачэнка - 7, Андрэй Валюк - 17, Вера Хвашчынская - 10.
Вынікі асноўнай праграмы - мужчыны, жанчыны.
Афіцыйны сайт чэмпіяната - http://wc64.org
Рапід.
Выніковыя табліцы чэмпіяната па хуткай гульні - мужчыны, жанчыны.
Камандны залік - мужчыны, жанчыны.
На жаль, Ігару Міхальчанку не хапіла некалькі ачкоў каэфіцыэнту, каб ізноў заняць прызавое месца - ён чацвёрты. Андрэй Валюк на сёмым месцы, Міхаіл Семянюк на трыццаць трэцім. У жаночым турніры Дар'я Федаровіч заняла дзевятае месца.
Чэмпіёнамі ж сталі расіяне Мікалай Стручкоў і Жана Саршаева.
Бліц.
Вынікі чэмпіяната па маланкавай гульні - мужчыны, жанчыны.
Камандны залік - мужчыны, жанчыны.
У мужчынскім чэмпіянаце прымалі ўдзел 54 гульцы (з іх 14 гросмайстраў) з 16 краін Еўропы. Ігар Міхальчанка выдатна пачаў турнір - 5 перамог у першых 5 турах, у тым ліку над 7-разовым чэмпіёнам свету Гаўрылам Колесавым. Потым тры нічыі і выйгрыш у апошнім туры. У выніку - бліскучая перамога з адрывам у два ачкі ад другога месца!
Добра згуляў 14-гадовы Міша Семянюк - "+1" і 22-е месца. Далёка ад прызавой тройкі апынуліся на гэты раз нашыя гросмайстры: Яўген Кандрачэнка адзінадцаты, Андрэй Валюк васемнадцаты.
Вера Хвашчынская таксама добра стартавала ў жаночым чэмпіянаце (34 удзельніцы з 11 краін) - 6 ачкоў з 6 магчымых, але ў наступных трох турах удалося здабыць толькі 2 ачкі. На фінішы Вера ізноў атрымала тры перамогі запар - ёсць брозавы медаль!
Дар'я Федаровіч заняла самае крыўднае чацвёртае месца.
Чэмпіёнкай Еўропы стала Соф'я Марозава (Расія).
Анонс чэмпіяната.
Для ўдзелу заяўлена каля 100 спартсменаў з 20 краін. Агульны прызавы фонд чэмпіяната каля 30 тысяч еўра.
Афіцыйны сайт - http://wc64.org
Нашу краіну прадстаўляюць: чэмпіён Беларусі міжнародны майстар Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), міжнародныя гросмайстры Андрэй Валюк (Мінск) і Яўген Кандрачэнка (Гомель), а таксама кандыдат у майстры спорта Міхаіл Семянюк (Мінск, толькі маланкавая і хуткая праграмы) - у мужчынскім турніры; міжнародныя майстры чэмпіёнка Беларусі Вера Хвашчынская (Бабруйск) і Дар'я Федаровіч (Мінск) - у жаночым.
Трэба адзначыць, што Андрэй Валюк - дзейсны чэмпіён Еўропы ў асноўнай праграме, а Ігар Міхальчанка - чэмпіён свету 2013 года па маланкавай гульні.
|
|