
Чэмпіянат светупа шашках-64
Дата 2015/10/10 13:40:00 | Раздел: Новости
| З 3 па 10 кастрычніка ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын, у якім прымалі ўдзел спартсмены з больш чым 40 краін.
Ігар Міхальчанка - чэмпіён свету ў маланкавай праграме!
Дар'я Федаровіч - сярэбраны прызёр у хуткай гульні!
Андрэй Валюк - сярэбраны прызёр у класічнай праграме!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Гонар нашай краіны абараняюць мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мгр Андрэй Валюк (Мінск), мф Мікалай Кадзеснікаў (Бабруйск), мс Міхаіл Семянюк (Мінск, бліц, рапід), мгр Яўген Кандрачэнка (Гомель, бліц, класіка) у мужчынскім турніры; мм Вера Хвашчынская (Бабруйск), мм Анастасія Барышава (Мінск), мс Аляксандра Спірына (Мінск), мгр Дар'я Федаровіч (Мінск) у жаночым. Афіцыйная старонка чэмпіянату -http://wc64.org/
|
|