Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск за 26.10.07

Опубликовано destroyer на 27-Oct-2007 01:20 (1680 читает)

Газета “Народная воля” за 26 кастрычніка (26 октября) 2007 года

Чэмпіянат Беларусі

Наш бліцконкурс-53 завяршаецца заданнем № 6:

Белыя (Ю. Сегень): a1, a3, b4, c3, d2, e1, e3, h2, h6 (9).

Чорныя (Д. Кавалёў): a5, b8, c5, c7, d6, f4, f8, h4, h8 (9).

Ход і выйгрыш чорных.


Пераможца конкурсу будзе заахвочаны. Тэрмін для адказаў звычайны – два тыдні. Чакаем іх па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34-а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, “Шашкі”.

Прыклад з партыі ўзяты з сорак першага першынтва краіны па завочных шашках. У ім памераліся сіламі каля 70 ігракоў рознай кваліфікацыі – ад другаразрадніка да міжнароднага майстра.

У самым прэстыжным турніры вышэйшай лігі (сучасная версія гульні з лёсаванннем дэбютаў) была майстарская норма. У ім перамог Анатоль Рогач з Вілейкі і пацвердзіў званне нацыянальнага майстра спорту. У яго актыве – 21 ачко з 24 магчымых. Другое-трэцяе месцы падзялілі майстар з Жодзіна Аляксандр Ляхоўскі і кандыдат у майстры з Оршы Сяргей Бурко (па 19). Калега апошняга Дзмітрый Колб з Мінска (18), майстар ФМЖД Віктар Балотнік (Сянно) і кандыдат у майстры Леанід Козел з Мядзеля (па 13), міжнародны майстар Віктар Яфіменка з Гродна (12) занялі адпаведна чацвёртае, пятае, шостае, сёмае месцы.

У вышэйшай лізе па класічных шашках вызначыўся А. Ляхоўскі (16 ачкоў з 20). Тут ён апярэдзіў А. Рогача на два ачкі. Трэцяе і чацвёртыя месцы прысуджаны Л. Козелу і міжнароднаму майстру з Драгічына Васілю Нагурнаму (па 12). Па 11 ачкоў набралі С. Бурко, кандыдаты ў майстры Гендрык Мілаш (Гродзенская вобласць) і Леанід Жыхар з Мядзеля.

А вось вынікі астатніх турніраў: 1. Іван Працук з Пастаў, 2. Леанід Мечны з Драгічына і 3. Уладзіслаў Мурашка з Наваполацка (першая ліга з жараб’ёўкай дэбютаў), 1. І. Працук, 2. Дзмітрый Кавалёў (Магілёўская вобл.) і 3. Уладзімір Якімовіч са Слоніма (першая ліга, класічныя шашкі), 1. Яўгенія Крук са сталіцы, 2. Яўген Драздоў з Магілёва, 3. Уладзімір Бармута з Брэста, 4. Дзмітрый Фадзееў з Мінска і 5. Мікалай Каспяровіч з Ліды (намінацыя кандыдатаў у майстры), 1. У. Таратушкін з Мінска, 2. Анатоль Пярхальскі (Глыбокае), мінчане 3. Максім Дзем’яновіч і 4. Юрый Мажэйка (сярод першаразраднікаў).Пераможцы першай лігі перайшлі ў вышэйшую, турніру кандыдатаў у майстры – у першаю лігу, а турніру першаразраднікаў – у групу кандыдатаў у майстры.Нам прыемна адзначыць, што А. Рогач, А. Ляхоўскі, С. Бурко, Л. Козел, Л. Жыхар, І. Працук, У. Бармута, У. Таратушкін і А. Пярхальскі ўдзельнічалі ў нашых конкурсах рашэнняў шашачных сітуацый для падтрымкі сваёй спартыўнай формы.

Пазнаёмцеся яшчэ з некалькімі фрагментамі гэтых спаборніцтваў:

1. Белыя (К. Барэль): b2, b4, с5, e1, f2, g1, h2, h6 (8).

Чорныя (І. Працук): a7, d6, e5, e7, f6, f8, h4, h8 (8).

1 … ed4 2. c:e3 fg5 3. h:f4 de5x.

2. Белыя (М. Гельман): a1, b4, c1, c3, d2, e1, e3, f2, g1, h2, h4 (11).

Чорныя (М. Суздалёў): a5, a7, b8, c7, d6, d8, e5, e7, f8, g7, h6 (11)

1. cd4 e:c3 2. ed4 3. cb2 4. b:h8x.

3. Белыя (Я. Драздоў): a3, a5, b2, c1, e1, e3, f2, g1, g3, h2 (10).

Чорныя (Куляшоў): a7, b8, d6, d8, e7, f6, f8, g5, g7, h4 (10).

1. gf4 gh6 2. fg3 3. ab4 4. bc5 5. a:g7x.

4. Белыя (Драздоў): a3, c1, c3, c5, d2, d4, e1, g1, h2, h4 (10).

Чорныя (У. Сергіеня): a5, a7, c7, d8, e5, e7, f4, f6, g7, h8 (10).

1. cb6 2. hg3 3. d:h6x.

Аб усім гэтым паведаміў галоўны сакратар спаборніцтваў Міхаіл Гельман – карэспандэнт нашай рубрыкі “Шашкі”, экс-чэмпіён Беларусі. Менавіта да яго неабходна звяртацца наконт удзелу ў 42-м чэмпіянаце рэспублікі па перапісцы. Яго адрас: 220018, Мінск, вул. Бурдзейнага, 1-16. Тэл. 257-87-92.


Cупаставім рашэнні

Давайце іх зверым на раней змешчаных заданнях.

Бліц-53: № 1 (В. Шульга). A3 (d4A) e7, g3x. A (ef4) g3x; № 2 (І. Цімкоўскі-М. Кукуеў). 1. cb4 a:a1 2. ed6 c:e1 3. cb6 4. gf2 5. h:b4=; № 3 (А. Колін-А. Маісееў). 1. fe5 d:f4 2. fg3 fg7 3. g:e5 4. h:h8 fg1 5. hd4! 6. cb4 7. d:f8x; № 4 (М. Кадзеснікаў-А. Толчыкаў). 1. dc3 2. hg7!x.


Практычныя пазіцыі” (Д. Камчыцкі): d2, b6, ef4, b4, f6x.

Удар, яшчэ ўдар!” (А. Барышаў-А. Маісееў). Пасля 12. af6 чорныя здаліся.

З нізкі кампазіцый”: № 5 (В. Шульга). C3, h6, e3, e3, c5, f8 (c3) g7 (ab2) ed4, a1x.

Рашылі: І. Ананіч (Гродна), В. Дзялендзік (Бабруйск), В. Гаўрыш (в. Навасёлкі-1 Пастаўскага раёна), А. Янчук (Камянец), І. Працук (Паставы), А. Чумакоў (Светлагорск), Л. Жыхар (г.п. Крывічы Мядзельскага раёна), М. Лічко (в. Возера Уздзенскага раёна), І. Даўгаполаў і П. Каролік (Гомель), І. Мацкевіч (Жодзіна), А. Перавознікаў і У. Сапяжынскі (Рагачоў), В. Астрынскі, У. Голуб і В. Рубінчык (Мінск), А. Пярхальскі (Глыбокае) і інш. Сярод іх заўважылі іншыя развязкі і зарабілі прэміяльныя ачкі: І. Ананіч, В. Дзялендзік і В. Гаўрыш – 2. e:c5 3. a:f8 cb2 4. ac3 5. fh6x (заданне № 1), І. Ананіч, І. Працук і А. Янчук – 1. de3=, а апошні – яшчэ і 1. ed6= (заданне № 2).

І. Ананіч і М. Лічко лічаць, што А. Маісееў рана здаўся, бо 12 … ed2 13. e:c3 ab2 14. c:a1 fe3 з шанцамі на нічыю. На наш погляд, можна было згуляць і 12 … fg3 13. h:d4 ab2 14. ed2 bc1 15. dc3 ca3 і г. д.

Мікалай ГЛАДКІ.


Навигация по статьям
Выпуск за 23.11.2007 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы