Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 68 06.11.07

Опубликовано destroyer на 10-Nov-2007 23:30 (1640 читает)

Ш А Ш К І

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага (Газета “Звязда” за 06. 11. 2007 г. )

Етвызь-2007”

Пад такой назвай у Драгічыне ладзіўся шашачны фестываль. Аб выніках яго галоўнага турніру мы ўжо паведамлялі. У камандным жа заліку перамаглі Аляксандр Андрыянаў і Васіль Навумік з Ваўкавыска, сярод жанчын лепшай была Наталля Гацелюк з Кобрына, у юнакоў вызначыўся Віталь Эйсмант (Ваўкавыск). Затым адбыўся бліцтурір, у якім вікторыю святкаваў двойчы чэмпіён краіны Яўген Кандрачэнка (Гомель).

Пазнаёмцеся з фрагментамі партый удзельнікаў фестывалю:

1. БЕЛЫЯ (Я. Кандрачэнка): b6, e1, f2, h2, дамка g3 (5). ЧОРНЫЯ (Аляксандр Мечны, Драгічын): g5, h4, h6, дамка d4 (4). Белыя змаглі замкнуць дамку і простую чорных (!).

2. БЕЛЫЯ (Юрый Файнберг, Мінск): c3, e5, f6, g3 (4). ЧОРНЫЯ (Віктар Лушч, Івацэвічы): a5, c7, d4, f8 (4). Нічыя.

3. БЕЛЫЯ (Ігар Парчук, Драгічын): a1, a3, a5, e3, e5, g1, g3, h4 (8). ЧОРНЫЯ (Вячаслаў Палянскі, Мінск): a7, b6, c3, c5, c7, d8, h8 (7). Выйгрыш.

4. БЕЛЫЯ (Казімір Лаўрыновіч, Стоўбцы): c1, d2, d4, e1, e3, e5, g3, h2, h4 (9). ЧОРНЫЯ (А. Мечны): a3, b6, c5, d8, f6, f8, g5, h6, h8 (9). Ход і выйгрыш чорных.

Пазіцыі прыязна перадаў нам арганізатар фестывалю, міжнародны майстар з Драгічына Васіль Нагурны. Мы вырашалі іх даць у якасці заданняў бліцконкурсу-35. Лаўрэата чакае сюрпрыз ад нашага шчодрага чытача Я. Кандрачэнкі – яго кніга ў сааўтарстве з А. Касэнкам “Избранные партии гроссмейстера И. И. Купермана и современная теория” (Гомель, 2006). Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.


Аматарам стаклетак

А для прыхільнікаў міжнародных шашак прапануем разгледзіць эцюд Пятра Кажаноўскага (в. Кашэвічы Пінскага раёна):

БЕЛЫЯ: 50, дамкі 32 , 35 (3). ЧОРНЫЯ: 2, 7, дамка 49 (3). Пашукайце перавагу за белых пры іх першым ходзе. Таксама будзем рады вашым рашэнням.


Аналізуем, выйграём

Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.

БЛІЦ-31 (Д. Камчыцкі): № 1. 1. fg3! h:f4A 2. e:g3 3. g:e3x. A1… h:f2 2. g:e3 3. de7 4. h:g1#;

2. 1. fg3 2. fg5 3. hg3 4. hg7 5. ed8 6. d8:g5:d2:a5:c7:e5:a1!x; № 3. 1. cb2 2. de7 3. ab4 4. cb6 5. gh8 6. h8:c3:h4! 7. h:g1#; № 4. 1. de7 f:d6 2. dc3 3. dc5 4. ed6 5. fe3 6. fg5 7. cd8 8. d8:b6:e3:c1:a3:d6:g3/h2!x; № 5. 1. fg5 2. cd2 3. gh8 4. h:f8 5. h:g3! 6. f:b4x. Пры чорнай простай на f2: 5. h8:e5:g3! 6. f:b4x.

Рашылі: С. Нячаеў (Баранавічы), Р. Сідарчук (Брэст), У. Аўласенка (Гродна), У. Сапяжынскі (Рагачоў), А. Янчук (Камянец), А. Кіслы (Узда), І. Працук (Паставы), К. Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна), В. Талкачоў (в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна), М. Барысенка, А. і Ю. Акулічы і У. Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), П. Кажаноўскі і інш.

Якая асалода рашаць такія кампазіцыі!”- суправаждае свой ліст у рэдакцыю навуковец Іван Астроўскі (Мінск). А Пётр Шклудаў (Наваполацк) прыводзіць сваю праблему з чэмпіянату Беларусі 2001 года:

БЕЛЫЯ: a3, c1, e7, f2, f6, g5, g7, h6 (8). ЧОРНЫЯ: b2, b4, b6, c3, c5, d4, f8, h2, h4 (9). Высокая тэхніка афармлення ідэі: 1. fe3 f:d6 2. cd2 c:e3 3. a:c1 4. cd2 5. gh8 6. h:f8 7. h:g3 8. f:b4x.

Бліцконкурс-31 выйграў Васіль ГОЛАС (Любань), які падрабязна прааналізаваў пазіцыі. Ён атрымае сюрпрыз ад аўтара заданняў Дзмітрыя Камчыцкага (Магілёў) – кнігу І. Галаўні “Корифеи русских шашек” (Новополоцк, 2004).


Навигация по статьям
Выпуск 69 10.11.07 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы