Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 69 10.11.07

Опубликовано destroyer на 10-Nov-2007 23:40 (1713 читает)

Ш А Ш К І

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага

(Газета “Звязда” за 10. 11. 2007 г. )


Бліц-36

У якасці яго заданняў, як звычайна, падаём кампазіцыі нашых чытачоў, створаныя імі самастойна або ў сааўтарстве:

1 (Пётр Шклудаў, Наваполацк). БЕЛЫЯ: b6, c7, d6, e5, e7, f6, g5, h6 (8).ЧОРНЫЯ: a5, c3, d4, e3, f2, f4, g3, h2, h4 (9).

2 (Дзмітрый Камчыцкі, Магілёў). БЕЛЫЯ: d2, дамка е7 (2). ЧОРНЫЯ: b2, g3, дамка а1 (3). Нічыя.

3 (Васіль Грабенка, Мінск). БЕЛЫЯ: b4, d6, е3 (3). ЧОРНЫЯ: а7, g3, h8 (3).Праблема і эцюды складзены на падставе заданняў вядучага рубрыкі, якія ім даваліся ў папярэдніх конкурсах.

4 (Пётр Кажаноўскі, Пінск). БЕЛЫЯ: дамкі h2, h8 (2). ЧОРНЫЯ: b4, e3, дамка а1 (3).

5 (Міхаіл Стэфановіч, Гродна). БЕЛЫЯ: b6, c5, d4, d6, e3, e5, f4, g1, h2 (9). ЧОРНЫЯ: a3, a7, b8, f2, f8, g3, h2, h8 (8).

У заданнях № № 1, 3, 4 і 5 выйгрыш белых.

Пераможцу чакае сюрпрыз ад ветэрана працы Анатоля Антонавіча Пярхальскага (Глыбокае) – яго Зборнік звяздоўскай шашачнай рубрыкі за 2005 год. Такія Зборнікі ён падрыхтаваў і за 2004 і 2006 гады, якія, як і сам конкурс, прысвячае 90-годдзю газеты “Звязда”. Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.


Рашаем, складаем самі

Праверце, калі ласка, рашэнні заданняў класіфікацыйнага конкурсу (М. Грушэўскі): № 1 (сааўтар У. Сапяжынскі). 1. cd8 2. da5 3. a:e7 4. h:g1#; № 2 (сааўтары В. Грабенка і П. Шклудаў). 1. cd8 2. db6 3. bd8 4. d8:e1:e7 5. h:g1#. П. Шклудаў ускладніў ідэю (гл. заданне № 1 бліцконкурсу-36); № 3. 1. gf6 2. ed4 3. a:e7 4. h:a7x; № 4. B8 (h2) f2 (b2) e3 (c1A) a7, d4=. A(h4-g3) d4 (a1) be5 (f2) h8, g1=; № 5 (у натацыі). 1. fg7 2. de7 3. cb8 4. b:e1x; № 6 (у натацыі). E7 (h4A) f8 (c1) h6=. A (c1) d8, h4=. Астатнія варыянты не кампазіцыйныя, ў эцюдах яны не ўлічваюцца і таму не прыводзяцца.

Рашылі: В. Талкачоў (в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна), А. Пярхальскі (Глыбокае), В. Краўчук і С. Нячаеў (Баранавічы), У. Барысёнак, А. і Ю. Мікулічы і У. Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), А. Кіслы (Узда), І. Мацкевіч (Жодзіна), А. і І. Ашыхміны і У. Ціханаў (п/а Рудаўка Нясвіжскага раёна), І. Астроўскі (Мінск), І. Буяк (п/а Канвелішкі Воранаўскага раёна), А. Т. Янчук і яго вучні Дзяніс Семенюк, Таццяна Трацюк і Дзіяна Шаўчук (Камянец), В. Гаўрыш (в. Навасёлкі-1 Пастаўскага раёна), А. Агіевіч (Кобрын), В. Жукоўскі (г. Барань), А. Перавознікаў (Рагачоў) і інш.

А вось у заданні № 4 наступныя рашальнікі знайшлі прыватную пабочную развязку 2. ba7= і зарабілі преміяльныя ачкі: У. Сапяжынскі (Рагачоў), У. Аўласенка (Гродна), І. Працук (Паставы), С. Гурыновіч (Мінск), Аляксандра Камінская (Вілейка), К. Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна), А. Белы, В. і Р. Мурашкі і М. Падбярэзскі (Наваполацк), В. Грабенка, Д. Камчыцкі і П. Шклудаў. Д. Камчыцкі некалькі перарабіў гэты эцюд (гл. заданне № 2 бліцконкурсу-36).

БРАЗІЛЬСКІЯ ШАШКІ (М. Грушэўскі): 1. hg3 2. gf4 gh4 3. f:d2 hg3 4. de3 gh2 5. ef4 hg1 6. bc3 gh2? 7. ab6! h:b2/a1 (біць большасць фігур абавязкова) 8. b:d8. Тэарэтычная нічыя. Але ж 6 gf2/c5/b6/a7 7. fg5 d4x. Указалі І. Астроўскі і В. Грабенка. Апошні пераставіў с1 на а1 і таксама паказаў перамогу за чорных: 1. ab6 c:c3! (у бразільскіх шашках нельга 1 …с:а7) 2.b:b6 gf4! 3. ba7 ed2! 4. ab2A de1 5. bc3 I e:a5 6. ab8 ae1x. I 5 … b4? 6. hg3 7. ab8 dc5 8. e5=. A4.hg3 5. ab8 dc1x. Калі змяніць колер шашак, атрымліваецца эцюд (гл. заданне № 3 бліцконкурсу-36).


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 68 06.11.07 Выпуск 70 14.11.07 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы