Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 70 14.11.07

Опубликовано destroyer на 15-Nov-2007 22:40 (1795 читает)

На 64 палях

ШАШКІ

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага

(Газета “Звязда” за 14. 11. 2007г.)

Пагода ў доме”-4

Аб’яўляем чацвёрты класіфікацыйны конкурс на прызы калектыву Свіслацкага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (кіраўнік Канстанцін Міхайлавіч БАРЭЛЬ)- з нормай першага спартыўнага разраду па шашках. Будуць адзначаны пераможцы конкурсу, яго суддзя і каардынатар, а таксама лепшая рашальніца. А каб стаць першакласным рашальнікам, трэба быць вельмі пільным і не прапусціць, калі будуць у пазіцыях пабочныя развязкі альбо задумкі аўтара, якія пры моцнай гульні чорных не развязваюцца. Таму за ўказанне гэтых істотных недахопаў налічваюцца прэміяльныя балы. Некампазіцыйныя варыянты ў аўтарскім рашэнні і падманлівыя сляды не прыводзяцца. Норма ж другога разраду – выканаць усе 12 заданняў, кожнае з якіх ацэньваецца ў адно ачко.

А цяпер падаём першае заданне:

БЕЛЫЯ: e1, дамка d4 (2). ЧОРНЫЯ: g5, дамка h4 (2). Выйгрыш.

Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.

Складаюць звяздоўцы

Пазнаёмцеся з новымі кампазіцыямі, якія даслалі ў рэдакцыю нашы чытачы:

1 (Віталь Варушыла, Мінск). БЕЛЫЯ: d2, d4, e1, h4, h6 (5). ЧОРНЫЯ: b4, b6, b8, c5, e7, f4 (6).

1. de3 2. e:c7 c:e3 3. hg5 4. gf6 5. h:d2x.

2 (Аляксандр Перавознікаў, Рагачоў). БЕЛЫЯ: c1, c5, c7, d6, g1, g7, h2 (7). ЧОРНЫЯ: d8, e3, e5, f2, f4, g3, h4 (7).

1. gf8 2. fh6 3. cd2 4. g:g5! 5. h:f4 6. h:d8x.

3 (Міхаіл Стэфановіч, Гродна). БЕЛЫЯ: a1, a3, c1, c5, e5, f4, g1, g3, h6 (9). ЧОРНЫЯ: a5, c3, d2, d8, e3, f8, g5, g7, h2, h8 (10).

1. ab2 2. cd6 3. ab4 4. de7 5. h:f2 6. f:a1! 7. c:e7 8. a:g7 9. gf2x.

4 (Іван Наўроцкі, Мінск). БЕЛЫЯ: a3, b2, c1, e5, e7, f6, h4 (7). ЧОРНЫЯ: a5, b4, b6, c3, c5, d4, e3, h8 (8).

1. ed6 2. cd2 3. ef8 4. a:e3! 5. h:f6 6. f:a7x.

5 (Леанід Вітошкін, Гомель). БЕЛЫЯ: e3, e7, f2, h2, дамкі g3, h8 (6). ЧОРНЫЯ: c5, d4, d6, e5, g5, дамкі f8, g1 (7). Перамога белых з прыгожым запіраннем дамкі і простай чорных. Знайдзіце яе самастойна. Дакладнае рашэнне будзе ўлічана пры падвядзенні вынікаў конкурсу “Пагода ў доме”-4, калі пераможцы набяруць у ім аднолькавую колькасць ачкоў.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 69 10.11.07 Выпуск 71 28.11.2007 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы