Выпуск 72 08.12.2007
Опубликовано destroyer на 10-Dec-2007 22:00 (1653 читает)Ш А Ш К І (газета “Звязда” за 08.12.2007г.)
Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага
“Пагода ў доме”-4
У мінулых выпусках мы аб’явілі чацвёрты класіфікацыйны конкурс на прызы калектыву Свіслацкага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (кіраўнік Канстанцін Міхайлавіч БАРЭЛЬ)-- з нормай першага спартыўнага разраду па шашках. Будуць адзначаны пераможцы конкурсу, яго суддзя і каардынатар, а таксама лепшая рашальніца. А каб стаць першакласным рашальнікам, трэба быць вельмі пільным і не прапусціць, калі будуць у пазіцыях пабочныя развязкі альбо задумкі аўтара, якія пры моцнай гульні чорных не развязваюцца. Таму за ўказанне гэтых істотных недахопаў налічваюцца прэміяльныя балы. Некампазіцыйныя варыянты ў аўтарскім рашэнні і падманлівыя сляды не прыводзяцца. Норма ж другога разраду – выканаць усе 12 заданняў, кожнае з якіх ацэньваецца ў адно ачко.
А цяпер падаём трэцяе заданне:
БЕЛЫЯ (А. Супрановіч): a3, c5, d4, f4, g3 (5). ЧОРНЫЯ (А. Пярхальскі): a7, b4, b6, e7, h6
(5). Ход белых. Які вынік?
Тым, хто справіцца з ім, будуць залічаны і аўтаркія рашэнні першых двух заданняў. Таму не паўтараем іх.
Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.
Рашаем, перамагаем
Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.
БЛІЦ-32: № 1 (П. Кажаноўскі). 1. de7 f:b8 2. bc7 3. ef6 4. h:g1#; № 2 (У. Бандарык). 1. ed6 2. de3 3. bc5 4. b:c7 5. gf6 6. h:f8 (эцюд Панкратава)х; № 3 (М. Стэфановіч). 1. ed6 2. gh6 3. h:a3 4. ab4! 5. e:g3x; № 4 (Д. Камчыцкі). 1. cd4 2. ed4 3. ba3 4. a:e7 5. h:b4! 6. cd2 7. a:c3#; № 5 (В. Шульга). 1. ab6 2. cb6 3. cd4 4. g:e3 f:d6A 5. h:f8 de5 6… cd6 7… b:d6 8. ed4x. A4…f:d2 5. h:e1x.
ГОСЦІ З УКРАІНЫ І УЗБЕКІСТАНА: № 4 (І. Вальтэр). B6 (a7A) c5, f6, b8, h2#. A(h2) gf4, f6, g1, a7#.
БЛІЦ-33 (Д. Камчыцкі): № 1. 41, 5, 12, 37x; № 2. 27, 37, 44, 33, 31. 37x; № 3. 32, 42, 31 (3) 2, 17, 27x; № 4. 33 (27) 12, 8, 3, 37, 37x.
З ТВОРЧАСЦІ ЗВЯЗДОЎЦАЎ: № 3 (М. Стэфановіч). 1. cd6 2. gf8x (замест 2. gh8x) ці 1. gh8/gf6x.; № 4 (М. Стэфановіч). Перавагу дае і 1. de7/gh8x. Указаў П. Шклудаў; № 8 (У. Бандарык). Падманлівы след 1. hg3.
БЛІЦ-34: № 1 (Д. Камчыцкі). B6 (e3A) c7, d8, a5 (e3) e1x. A(g5) f8, g7 (f4) a1! (e3) c7 (f2) d4 (e1B) d8 (b4) a5x. B(g1) a7, cb8x; № 2 (П. Кажаноўскі). A5 (b2A) ac3 (c1A1) e5x. A1(e3) f4, fe5x. A(e3, b2) c3, fe5x; № 3 (М. Стэфановіч). 1. bc5 2. ab8 3. bc7 4. f:a1 5. a:g7 6. gh4x.
Супадае з праблемай Д. Камчыцкага № 14-25 (кніга А. Ляхоўскага і М. Курыловіча “Азбука шашек” (Минск, «Беларусь», 2005).
ДАСЛЕДВАННІ ЗВЯЗДОЎЦА (У. Бандарык): №№ 1-2. 1. ag7x.
ВЯДУЧЫ РУБРЫКІ (В. Варушыла): № 4. 1. ef8 d:f2 2. f:h6 b:d4 3. cb2 4. h:c7! 5. a:g1#.
Рашылі: К. Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна), С. Гурыновіч (Мінск), В. Краўчук і С. Нячаеў (Баранавічы), М. Барысенка, А. Мікуліч і В. Савін (Мінскі раён), В. Жукоўскі (г. Барань Аршанскага раёна), А. Пярхальскі (Глыбокае) і інш. А вось наступныя канкурсанты заўважылі і іншыя развязкі: П. Шклудаў (Наваполацк) і І. Працук (Паставы) – 1. gf6x у заданні № 2, 1. ba3/ef4/gf4 у № 4, 1. cb6x у № 5 бліцконкурсу-32 і 1. ce5x у № 2 бліцконкурсу-34, мінчане В. Грабенка (бліц-32/2, 4 і 5) і І. Астроўскі (бліцы-32/2, 4 і 34/2), І. Мацкевіч з Жодзіна (бліц-32/2 і 4), Аляксандра Камінская з Вілейкі (бліц-32/2), У. Бандарык з в. Лугавая Слабада Мінскага раёна і А. Янчук з Камянца (бліцы-32/4 і 34/2), А. Перавознікаў і У. Сапяжынскі з Рагачова, В. Талкачоў з в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна, У. Аўласенка з Гродна і А. Кіслы з Узды (бліц-32/4), В. Голас з Любані і А. Сняжкоў з Мінска (бліц-34/2). З улікам прывядзення пабочных разганаліванняў і своечасовасці іх адпраўкі ў рэдакцыю лаўрэатамі бліцконкурсаў сталі: № 32 – Пётр Шклудаў, № 33 – Васіль Грабенка і № 34 – Іван Працук. Яны атрымаюць сюрпрызы: П. Шклудаў і І. Працук – Зборнік звяздоўскай шашачнай рубрыкі за 2004 год (ад яго аўтара А. Пярхальскага) і В. Грабенка з прызавога фонду яшчэ аднаго нашага шчодрага чытача Д. Камчыцкага – кнігу У. Агафонава «Комбинация. Международные шашки” (Москва, “Физкультура и спорт”, 1984).
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск 73 13.12.2007
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|