Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 73 13.12.2007

Опубликовано destroyer на 16-Dec-2007 20:10 (1624 читает)

Ш А Ш К І (Газета “Звязда” за 13. 12. 2007г.)

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага


Пагода ў доме”-4

У мінулых выпусках мы аб’явілі чацвёрты класіфікацыйны конкурс на прызы калектыву Свіслацкага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (кіраўнік Канстанцін Міхайлавіч БАРЭЛЬ)-- з нормай першага спартыўнага разраду па шашках. Будуць адзначаны пераможцы конкурсу, яго суддзя і каардынатар, а таксама лепшая рашальніца. А каб стаць першакласным рашальнікам альбо пацвердзіць гэтае высокае званне, трэба быць вельмі пільным і не прапусціць, калі будуць у пазіцыях пабочныя развязкі або задумкі аўтара, якія пры моцнай гульні чорных не развязваюцца. Таму за ўказанне гэтых істотных недахопаў налічваюцца прэміяльныя балы. Некампазіцыйныя варыянты ў аўтарскім рашэнні і падманлівыя сляды не прыводзяцца. Норма ж другога разраду – выканаць усе 12 заданняў, кожнае з якіх ацэньваецца ў адно ачко.

А цяпер падаём чацвёртае заданне (аўтар Леанід Вітошкін, Гомель):

БЕЛЫЯ: c5, d6, e1, e3, f4, g3 (6). ЧОРНЫЯ: a3, a7, b4, c3, g7, h2 (6). Выйгрыш.

Тым, хто справіцца з ім, будуць залічаны і аўтарскія рашэнні першых трох заданняў. Таму не паўтараем іх. Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.


Рашаем, выйграём, дапаўняем

Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.

БЛІЦ-35: № 1 (Я. Кандрачэнка-А. Мечны). 1. bc7 2. cd8 3.d:h4x; № 2 (Ю. Файнберг-В. Лушч). 1. ed6!=; № 3 (І. Парчук- В. Палянскі). 1. ed4 2. ed6 3. a:c7 4. gf4 5. h:b2 bc5 6. gf2 hg7 7. fe3 gf6 8. ef4x; № 4 (К. Лаўрыновіч-А. Мечны). 1 … fg7x. АМАТАРАМ СТАКЛЕТАК (П. Кажаноўскі): 16 (11 A, 11) 50-44x. A (8) 30 (32) 43, 50-44x.

Рашылі: П. Шклудаў (Наваполацк), В. Краўчук (Баранавічы), А. Таран (Гомель), В. Голас (Любань), І. Астроўскі (Мінск), А. Кіслы (Узда), В. Гаўрыш (в. Навасёлкі-1 Пастаўскага раёна), У. Сапяжынскі (Рагачоў), У. Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), А. Янчук (Камянец), А. Пярхальскі (Глыбокае), І. Працук (Паставы), Марыя Лічко (в. Возера Уздзенскага раёна), А. і І. Ашыхміны і У. Ціханаў (п/а Рудаўка Нясвіжскага раёна) і інш.

Першыя шэсць з іх паказалі не менш цікавую развязку ў заданні № 2 пасля 1. cb4 2. gf4 cb6 3. fg5 de3 4. ed6 ef2 5. de7! 6. fg7 fe1 7. gh8 cd2 8. gh6=.

Выйграў жа бліцконкурс-35 Аляксандр КІСЛЫ, які хутчэй за астатніх прэтэндэнтаў выслаў сваё вычарпальнае рэзюме. Пераможцу чакае сюрпрыз ад двухразовага чэмпіёна краіны па рускіх шашках Яўгена Кандрачэнкі – яго кніга ў сааўтарстве з украінскім гросмайстрам Аляксандрам Касэнкам “Избранные партии гроссмейстера И. И. Купермана и современная теория” (Гомель, 2006).

А. Кіслы дапаўняе заданне № 1 бліцконкурсу-35 прыкладамі з партый, у якіх белыя прадугледзілі перамогу шляхам пагрозы запірання сіл чорных:

1. БЕЛЫЯ (З. Цырык): a3, e1, дамка g7 (3). ЧОРНЫЯ (С. Данілін): c3, c5, d4, e5 (4).

XI першынство СССР: 1. gh6 cb4 2. a:e3 cb2 3. ed4! 4. hc1 ba1 5. cb2 6. e:c3#.

2. БЕЛЫЯ (Дуеў): c5, g3, h4, дамка f4 (4). ЧОРНЫЯ (Дранюк): b8, c7, h6, дамка h8 (4).

Фінал першага Усебеларускага турніру калгаснікаў: у партыі было 1 … he5? з нічыёй, а вы пашукайце за чорных перамогу. Таксама будзем рады вашай вынаходлівасці.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 72 08.12.2007 Выпуск 76 13.02.2008 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы