Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 77 за 23.02.08

Опубликовано destroyer на 23-Feb-2008 22:30 (1661 читает)

Ш А Ш К І (Газета “Звязда” за 23.02.2008г.)

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага


Пагода ў доме”-4

Працягваем чацвёрты класіфікацыйны конкурс на прызы калектыву Свіслацкага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (кіраўнік Канстанцін Міхайлавіч БАРЭЛЬ)-- з нормай першага спартыўнага разраду па шашках.

Сёння падаём восьмае заданне (аўтар Віктар Шульга, майстар спорту з Мінска):

БЕЛЫЯ: e3, g1, дамка h6 (3). ЧОРНЫЯ: a7, c5, e5, g3, h4 (5). Выйгрыш.

Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.


Зарадзім мазгі

Каб узмацніць свае мазгавыя сілы, вучоныя раяць часцей разгадваць крыжаванкі, шахматныя і шашачныя задачы. Для гэтай мэты аб’яўляем і бліцконкурс-37 з шасці заданняў:

1 (гросмайстар СССР Леанід Вітошкін, Гомель).

БЕЛЫЯ: a1, b4, c7, d2, h6 (5).

ЧОРНЫЯ: b2, b8, c3, d6, е5 (5). Ход і перамога белых.

Пераможцу чакае сюрпрыз ад нашага бескарыслівага чытача Іосіфа Апалінаравіча БУЯКА (в. Бацяны Воранаўскага раёна).


Рашаем, выказваемся

Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый. “ПАГОДА Ў ДОМЕ”- 4: № 1. E5 (f4A) g3, g3x. A(f2) g3 (f4) d4, g1#. Фрагмент эцюда Я. Гордзіна, 1937 г. (гл. Анталогію эцюдаў-64, ч. 3, № 502) – указаў аўтар Анталогіі Л. Вітошкін; № 2 (Д. Камчыцкі). B4, b6, h6, e1, h4x: № 3 (А. Супрановіч-А. Пярхальскі). H4, de5 (dc5A) d6 (a5B) f8 (b6, c3)=. B(f6, a5) c5/hg5 (b4) d6/hg5 (c3)=. A(bc5, b6, d6) hg5 (e5, f4)=. СКЛАДАЮЦЬ ЗВЯЗДОЎЦЫ: № 1 (В. Варушыла). 3. hg5/cd8x; № 2 (А. Перавознікаў). 1. gf8/cb8x; № 3 (М. Стэфанович). 7. c:e7/a:g7x; № 5 (Л. Вітошкін). 1. hf6/ef4x. Удакладніў майстар спорту з Наваполацка Пётр Шклудаў. ПА-ЗА КОНКУРСАМ (Д. Камчыцкі): № 1. 1. ed4 2. a:c5 3. gh6 4. h:e1 5. eh4x; № 2. 1. ab6 2. e:c3 3. gh6 4. h:e1 5. eh4x.

РАШАЕМ, АДКАЗВАЕМ (П. Шклудаў): F8, f6, g5, g7, f4 (g1A) f2x. A(g5) g3, f4x. Рашылі: В. Краўчук і С. Нячаеў (Баранавічы), У. Бандарык і А. Мікуліч (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), І. Працук (Паставы), У. Ціханаў, А. і І. Ашыхміны (п/а Рудаўка Нясвіжскага раёна), А. Кіслы (Узда), І. Астроўскі (Мінск), А. Перавознікаў і У. Сапяжынскі (Рагачоў), М. Лічко (в. Возера Уздзенскага раёна), А. Агіевіч (Кобрын), А. Рогач і Аляксандра Камінская (Вілейка), настаўнік А. Т. Янчук і яго вучні Андрэй Раманюк і Віктар Сяўругін (Камянец), І. Мацкевіч (Жодзіна), Н. Трухан (п/а Пагост Салігорскага раёна), В. Талкачоў (в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна), І. Козел (п/а Махнавічы Мазырскага раёна), А. Пярхальскі (Глыбокае), К. Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна), а тасама Л. Вітошкін, П. Шклудаў і інш. Сярод іх Валерый Ціханенка з Гомеля піша: “Аб тым, што ў “Звяздзе” вядзецца рубрыка “Шашкі”, даведаўся з газеты “Спортивная панорама”. Моцна люблю гэтую гульню, таму адразу пайшоў у бібліятэку і пазнаёміўся са звяздоўскімі выпускамі шашак. Паколькі заданні спадабаліся, вырашыў прыняць удзел у вашым конкурсе”.


Веснік і калейдаскоп

Заснавальнікам «Шашечного вестника» з’яўляецца ГА “Беларуская федэрацыя шашак”, але выдаецца ён у г. Драгічын, дзе жыве яго аўтар-складальнік міжнародны майстар Васіль Нагурны. Нядаўна ім выпушчаны № 6, як заўсёды, змястоўны і рознастайны. Гэтым разам чытач даведаецца аб выніках вочных і завочных спаборніцтваў, азнаёміцца з іх канчатковымі табліцамі, партыямі, рэйтынгамі вядучых ігракоў, разгледзіць заданні конкурсаў рашэнняў, крыжаванкі на шашачную тэму і шмат іншых каштоўных матэрыялаў. Падрабязней наконт зместа весніка можна пацікавіцца па тэл. 801644-20499 ці 21617. Выйшаў і № 16 «Шашечного калейдоскопа» (Літва). У ім шырока прадстаўлены творы беларускіх шашачных кампазітараў Л. Вітошкіна, М. Вяргейчыка, В. Грабенкі, М. Грушэўскага, А. Кагоцькі, Д. Камчыцкага, Р. Краўцова, А. Ляхоўскага, І. Наўроцкага, А. Перавознікава, А. Сапегіна, П. Шклудава, В. Шульгі, выхадцаў з Беларусі М. Цветава (Ізраіль) і міжнароднага гросмайстра У. Матуса (Масква). Прыемна адзначыць, што большасць з іх супрацоўнічае і з нашай рубрыкай “Шашкі”. Яшчэ ўдзяляецца ўвага кнізе А. Ляхоўскага і М. Курыловіча «Азбука шашек» (Минск, «Беларусь, 2005). Свае пажадані накіроўвайце на элетронны адрас: kaciuska@splius.lt.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 76 13.02.2008 Выпуск 78 01.03.2008 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы