Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 42 07.03.2008

Опубликовано destroyer на 08-Mar-2008 20:10 (2490 читает)

На 64 палях (“Настаўніцкая газета” з 7 марта 2008 года)

Прысвячаецца Марыне Навіцкай

Гэтая аматарка з Мар’інай Горкі была чэмпіёнкай Беларусі па шашках-64 і 100. Менавіта ёй у гонар жаночага свята вырашыў прысвяціць свой эцюд наш чытач з Магілёва Дзмітрый Камчыцкі. Ён яго склаў пад уражаннем аназізу адной з яе партыі і прапануе ў якасці задання № 7 нашага класіфікацыйнага конкурсу-64:

Белыя: a3, g1, g7, h6 (4). Чорныя: a5, b6, f8, дамка с3 (4). Нічыя.

Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Чакаем іх на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыі “Настаўніцкай газеты”, рубрыка “На 64 палях”.


Спаборнічалі дзяўчынкі

У першынстве Беларусі па шахматах сярод дзяўчынак лепшымі былі Рагнеда Федасенка з Мазыра і Анастасся Андруховіч з Гомеля (група да 10 гадоў), Марыя Невясёлая з Мінска, Марыя Калядзіч з Кобрына і Анастасся Лук’яненка з Калінкавічаў (намінацыя да 12 гадоў). У хлопчыкаў перамаглі Антон Шарамет з Асіповічаў і Фёдар Змушко з Мінска (у катэгорыі да 10 гадоў), Канстанцін Семянюк з Пінска і Раман Грыба з Мінска (да 12 гадоў). Усе атрымалі права прадстаўляць нашу рэспубліку на першынствах Еўропы і свету.


Паклоннік Каісы

Так ужо выйшла, што папулярны беларускі паэт Васіль Жуковіч захапляецца і шахматамі, якія, як вядома, ахоўвае багіня Каіса. Яго наступная задача заслугоўвае задання № 4 нашага бліцконкурсу-8:

Белыя: Кр d2, Ф g7, C c8, С d4, п f3 (5).

Чорныя: Кр с4, п b4 (2). Мат за два хады. Лепшы рашальнік таксама будзе адзначаны.


Канкурэнцыя мужчынам

У першай жаночай лізе чэмпіянату Беларусі па шашках-100 абсалютна мацнейшай была мінская гімназістка Дар’я Федаровіч. Яна набрала 15 ачкоў з 18 магчымых. Майстар Марына Навіцкая і кандыдат у майстры з Жодзіна Святлана Ланцэява ад яе адсталі на 5 ачкоў (!). Прызёркі перайшлі ў вышэйшую лігу. У мужчынскім турніры такія пуцёўкі заваявалі мінчане міжнародны майстар Андрэй Валюк (14 з 18), майстар Ігар Цярэшка і кандыдат у майстры Аляксей Федарэнкаў (па 13), неаднаразовая чэмпіёнка краіны сярод жанчын Ірына Пашкевіч (12) і майстар Уладзіслаў Сплендэр (11). Як і Ірына Пашкевіч, пачала аказваць канкурэнцыю мужчынам і юная майстар спорту Дар’я Федаровіч: зусім нядаўна яна нават выйграла моцны па сваім складзе чэмпіянат сталіцы па шашках-64 (!). Вам цікава будзе разгледзіць сітуацыю з ЧБ (1-я ліга):

Белыя (Мікалай Кадзеснікаў): 25, 26, 27, 33, 34, 38, 39, 40, 43, 44, 45, 47, 48 (13).

Чорныя (Наталля Герасімовіч): 3, 4, 7, 9, 12, 13, 14, 15, 18, 19, 20, 23, 36 (13). Тут Наталля Герасімовіч, якая таксама паспяхова выступае ў першынствах мужчын, не трапіла ў пастку, якую падрыхтаваў чэмпіён Беларусі па шашках-64: 1 … 20-24? 2. 33-28! 3. 26:8 3:12 4. 25-20! 5. 47-41 6. 38-33 7. 34:3x. 3 … 13:2 4. 47-41 5. 38-33 6. 34:1x.


Рашаем разам

Давайце зверым рашэнні раней змешчаных пазіцый.

Класіфікацыйны -64 (Л. Вітошкін): № 5. 1. gh2 2. cd8 3. d:f4 ba1 4. hg5 ah8 5. gf6 6. h:f4x;

6. 1. cd8 2. d:h4 3. ed2 4. hg7 5. h:f2x.

Бліц-8/3 (В. Жылко): 1. К b1! cbФ 2. С а3 і 3. С е7х. 1 … cbK 2. C:f4 i 3. C g5x.

Аматарам стоклетак” (Д. Слясарчык): 13. 32-28 23:32 14. 27-22 17:28 15. 38:27 21:32 16. 43-38 32:34 17. 26-21 16:27 18. 31:33 29:38 19. 40:16x.

У бліцы-7/3 (аўтар Д. Камчыцкі, Магілёў) знайшлі іншыя развязкі: 1. de3 2. e:c5 3. h:d2x (настаўнік гісторыі Аляксандр Трафімавіч Янчук і яго вучні Валера Жук і Юлія Шукайла, Камянец, Аляксандра Камінская, Вілейка, А. Перавознікаў, Рагачоў і В. Марчук, г. п. Гарадзея Нясвіжскага раёна); 1. fg3 h:f2 2. g:c5 3. h:f8 4. f:b4 5. d:d6 ab4 6. ed2 ba3 7. dc3 ba7 8. de7x (У. Сапяжынскі, Рагачоў).

Як высветліў П. Шклудаў з Наваполацка, заданне № 5 бліцконкурсу-7 (аўтар В. Шульга, Мінск) супадае з задачай В. Цвяткова (часопіс «Печатник», 1928 год), у якой гульня і фіналы тыя ж самыя і на адну дамку менш. А І. Астроўскі (Мінск), У. Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), настаўніца фізкультуры Марыя Яўгеньеўна Лічко і яе выхаванцы Яўген Казлоў, Анжэліка Кашкан, Джон Мамедаў, Канстанцін Рэмез, Міхаіл Шпакоўскі, Аляксандр і Аляксей Яраховічы (в. Возера Узденскага раёна), шахматны гурток Ганцавіцкага РЦДЮТ (рашэнне задання афармляла Святлана Зялёнка), А. Перавознікаў і У. Сапяжынскі заўважылі яшчэ і пабочнае разгалінаванне 1. dg7 2. dc7#. Усім пералічаным рашальнікам налічаны прэміяльныя балы – за вынаходлівасць!

Мікалай ГРУШЭЎСКІ.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 41 за 23.02.08 Выпуск 44 24.05.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы