Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 280 за 14.03.2008

Опубликовано destroyer на 14-Mar-2008 21:40 (2479 читает)

Ш А Ш К І (Газета “Народная воля” за 14 марта 2008 года)

Выпуск 280


У ім працягваецца бліцконкурс-55 заданнем № 2, якое даслала наша чытачка з в. Возера Уздзенскага раёна Марыя Лічко:

Белыя (М. Лічко): a3, c1, c3, d4, e3, f4, g1, h4 (8).

Чорныя (Уладзімір Перавалаў, Барысаў): a7, b6, c5, d6, d8, e7, f8, g7 (8).

Выйгрыш. Пазіцыя здарылася ў завочным першынстве Мінскай вобласці 2005-2006 гадоў. Дарэчы, Марыя Лічко – экс-чэмпіёнка Беларусі, майстар спорту. Пераможца конкурсу будзе заахвочаны. Тэрмін для адказаў звычайны – два тыдні. Чакаем іх па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34-а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, “Шашкі”.


Камбінаванне жанчын

У першай лізе чэмпіянату краіны па 100-клетачных шашках сярод жанчын не было роўных Дар’і Федаровіч: сталічная гімназістка апярэдзіла сваіх галоўных саперніц майстра Марыну Навіцкую з Мар’інай Горкі і кандыдата ў майстры спорту Святлану Ланцэяву з Жодзіна на 5 ачкоў (!). А больш вопытная мінчанка Ірына Пашкевіч вызначылася ў мужчынскім турніры гэтага першынства: яна ўвайшла ў чацвёрку мацнейшых. У міжнароднага майстра Андрэя Валюка, майстра Ігара Цярэшкі, кандыдата ў майстры Аляксея Федарэнкава (1-3 месцы) і майстра Уладзіслава Сплендэра (пятае). Усе перайшлі ў вышэйшую лігу. А зараз вам цікава і карысна будзе пазнаёміцца з камбінаваннем жанчын на вялікай дошцы:

1. Белыя (Г. Кулагін): 27, 28, 31, 32, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 42, 44, 45, 48, 50 (16).

Чорныя (Наталля Герасімовіч): 1, 3, 6, 8, 9, 12, 13, 14, 15, 16, 18, 19, 23, 24, 25, 26 (16).

1 … 16-21 2. 27:16 18-22 3. 28:17 4. 16:27 24:29 5. 33:24 6. 35:24 23-28 7. 32:23 14-19 8. 23:14 9:49х.


2. Белыя (Ганна Крашко): 27, 31, 32, 34, 35, 38, 40, 42, 45, 46, 47, 48 (12).

Чорныя (Кацярына Шпакава): 3, 5, 8, 9, 12, 13, 15, 16, 18, 20, 21, 24 (12).

Белыя паставілі пастку 1. 34-30. Чорныя “клюнулі” на яе 1 … 21-26? 2. 30:19 3. 40-34 4. 27-21 5. 38-32 6. 42:4, але не здолелі рэалізаваць сваю яўную перавагу.


Cамаправерка

Давайце зробім яе на папярэдніх заданнях: Бліц-55/1 (І. Наўроцкі): 1. ab8 2. hg7 3. fe5 4. b:b4! с:a3 5. a:c3x. На дыяграме – заданне бліца-54/6.

Па-за конкурсам: № 4 (І. Наўроцкі). G7 (a1A) h8 (g7B) h2, g3, c5x. B(e5) b2/a1, h2x. A(e5) h8, c3, a1 (f2, g3) f4x. Рашылі: І. Працук, Паставы, А. Перавознікаў, Рагачоў, І. Ананіч, Гродна і Б. Завадскі, Брэст (бліц-54/3), Л. Жыхар, Мядзел, У. Сапяжынскі, Рагачоў, А. Чумакоў, Светлагорск, І. Ананіч і І. Працук (бліц-54/4), У. Дубатоўка і М. Лічко (Узденскі р-н), І. Шэмет, Ваўкавыск, І. Ананіч, Б. Завадскі, Л. Жыхар, І. Працук, У. Сапяжынскі і А. Чумакоў (бліц-54/5), В.Рубінчык, Мінск, І. Працук і А. Чумакоў (бліц-54/6).

І. Ананіч лічыць, што ў бліцы-54/4 (аўтар П. Шклудаў, Наваполацк) маецца пабочнае рашэнне ў варыянце 1. fa7 hg3 2. gh2? fe5 3. ab6 ed6 4. bg1. Аднак 4 … ed4! 5. g:e7 gf2 6. h:b8 fe1/g1=.

Уладзімір Сапяжынскі, Анатоль Чумакоў і Ігар Ананіч у бліцы-54/5 (аўтар У. Захарчук, Слонім) заўважылі 1. hg5/ef4/dc3x і зарабілі па аднаму дадатковаму балу. “Дзякуй за тое, што напісалі пра “Мы яшчэ тут!”. З аднаго боку прыемна, што лічыце маё выданне “добразычлівым”, з другога – хацелася б бачыць яго напорыстым, часам нават калючым. Ды не заўсёды атрымліваецца,- вырашыў выказацца Вольф Рубінчык.- Што тычыцца вашых рубрык “Шашкі” і “Шахматы”, стараюся іх не прапускаць”.

Мікалай ГЛАДКІ.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск за 22.02.08 Выпуск 281 за 04.03.2008 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы