Выпуск 79 за 22.03.2008
Опубликовано destroyer на 26-Mar-2008 22:40 (1658 читает)Ш А Ш К І (Газета “Звязда” за 22.03.2008г.)
Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага
“Пагода ў доме”-4
Гэты класіфікацыйны конкурс працягваем дзесятым заданнем – эцюдам гросмайстра СССР Леаніда Вітошкіна (Гомель):
БЕЛЫЯ: е1, e3, дамка g1 (3). ЧОРНЫЯ: a3, g7, h4 (3). Выйгрыш. Калі ж а3 пераставіць на b4 і ход чорных, тады дабаўляюцца яшчэ два кампазіцыйныя варыянты.
Па-за конкурсам разгледзьце і наступныя яго задумкі:
№ 1. БЕЛЫЯ: b2, c7, d2, e1, g3 (5). ЧОРНЫЯ: a5, c5, d4, f6, h4, h6 (6). 1. cd8 2. d:g5! 3. e:c3 cb4 4. ba3#.
№ 2. БЕЛЫЯ: a5, b6, c5, e5, g1, h4 (6). ЧОРНЫЯ: b8, e3, e7, g7, h6 (5). 1. gf2 2. ba7 3. a:c7 4. ab8 fe3 5. af4 6. h:d8x.
№ 3. БЕЛЫЯ: a1, a5, b2, d6, e1, e5, f2, f6, h4, h6 (10). ЧОРНЫЯ: a7, b4, b8, c3, c7, d2, d4, e3, g3, h2 (10). Пашукайце перамогу за белых самастойна.
Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.
Зарадзім мазгі
Каб узмацніць свае мазгавыя сілы, вучоныя раяць часцей разгадваць крыжаванкі, шахматныя і шашачныя задачы. Для гэтай мэты 23 лютага мы аб’явілі і бліцконкурс-37 з шасці заданняў. Сёння прапануем другое з іх – праблему Дзмітрыя Камчыцкага (Магілёў):
БЕЛЫЯ: a7, c5, d4, e5, h2 (5). ЧОРНЫЯ: a3, b4, b6, c7, е7, g5, h4 (7). Перавага белых. Тым, хто з ім справіцца, будзе залічана і першае заданне.
Пераможцу чакае сюрпрыз ад нашага бескарыслівага чытача Іосіфа Апалінаравіча БУЯКА (в. Бацяны Воранаўскага раёна).
Рашаем, зарабляем прэміяльныя
Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.
“ПАГОДА Ў ДОМЕ”- 4: № 4 (Л. Вітошкін). 1. cb6 2. ed4 3. f:h6 4. h:a5 5. ac3 6. ed2x; № 5 (В. Шульга). E5 (d8A) hd6, eg3, a:c7#. A(h4) e5, a5-b6, e5-c3, c3, ab6, c5-b4#; № 6 (У. Бандарык). 1. bc7 2. ab4 3. ed4 4. f:f8 5. c:g5 6. f:a7x.
РАШАЕМ, ВЫЙГРАЁМ, ДАПАЎНЯЕМ: № 2 (Дуеў-Дранюк). 1 … cb6! 2. c:a7 bc7 3. f:b8 hg5 4. h:f6 h:h2 i 5 … h:b8#.
ЦІ АДБЫЎСЯ ПЕРАНОС? (даслаў І. Астроўскі): 1. gh8 de3 2. hg1x альбо 2. hg3x. Так што кампазіцыйны перанос ідэі Л. Вітошкіна з вялікай дошкі на маленькую не атрымаўся з-за пабочнага рашэння.
ПА-ЗА КОНКУРСАМ (У. Бандарык): № 1. 1. ed2 2. dc3 3. gf6 4. fg5 5. g:e7 6. h:a7x; № 2. 1. gh4 2. ed2 3. h:d6 4. a:g7 5. h:d8x; № 3. 1. ab6 2. fe3 3. ed6 4. ed4 5. f:h6 h:c:a7x.
ГОСЦЬ З УКРАІНЫ (У. Рычка): А(11) 7, 8, 20, 44, 35, 40, 50#.
Рашылі: К. Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна), Л. Вітошкін і В. Ціханенка (Гомель), А. Перавознікаў (Рагачоў), Аляксандра Камінская і А. Рогач (Вілейка), У. Бандарык, І. Калтовіч і А. Нячаеў (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), В. Жукоўскі (г. Барань Віцебскай вобласці), В. Краўчук і С. Нячаеў (Баранавічы), А. Еўсеяў (Бялынічы), В. Белы (Калінкавічы), А. Кіслы (Узда), І. Астроўскі і В. Логвінаў (Мінск), А. Пярхальскі (Глыбокае), М. Трухан (п/а Пагост Першы Салігорскага раёна) і інш. Сярод іх П. Шклудаў з Наваполацка да задання “Ці адбыўся перанос?” прыводзіць свой эцюд (2001г.): белыя – дамкі a1, c7 (2), чорныя – a3, a5, e3, h8 (4). G3 (d2 AB) c3, e5x. A (g7) h8 (d2) c3, e5x. B (b4) e1 (g7 C) h8 (c3) a1x. C (c3, b2) c3x. П. Шклудаў і А. Белы з Наваполацка заўважылі супадзенне задання № 5 (В. Шульга) з задачай В. Шуміліна (1932 г.), якую паўтарыў і Г. Горбач (1978 г.). А У. Сапяжынскі (Рагачоў), А. Агіевіч (Кобрын), В. Гаўрыш (в. Навасёлкі-1 Пастаўскага раёна), І. Працук (Паставы), А. Раманюк, В. Сяўругін і А. Янчук (Камянец), Р. Сідарчук (Брэст), І. Козел (п/а Махнавічы Мазырскага раёна) і В. Талкачоў (в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна) у гэтым заданні звярнулі ўвагу на прыватнае пабочнае рашэнне: 1. fe5 a:d8 2. cg1 (замест 2. hd6#) 3. hg3 4. g:d4 5. a7-b6 6. de5 7. eg3 8. bg1# з лішняй простай а5. Яны зарабілі па 0,5 прэміяльных ачка і ўзначалілі конкурсную табліцу.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск 80 за 5.04.08
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|