Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 45 28.06.2008

Опубликовано destroyer на 02-Jul-2008 00:00 (2478 читает)

На 64 палях (“Настаўніцкая газета” за 28.06.2008 г.)


Арыгінальная блакіроўка

Класіфікацыйны-64 працягваецца заданнем № 10 – задумкай нашага аўтара з Мінска Васіля Грабенкі, у якой ажыццяўляецца арыгінальная блакіроўка простай чорных на h2 (гл. шашачную дыяграму):

Ход белых.

Адказы чакаем на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя “Настаўніцкай газеты”, рубрыка “На 64 палях”.


Спаборнічалі кампазітары

Падведзены вынікі першынства Беларусі па шахматнай кампазіцыі. У ім паспяхова выступілі: у раздзеле задач-двуххадовак – В.Іваноў з Мінска і М.Бантыш з Віцебска (па 19,5 бала), М.Бельчыкаў (Барысаў), В.Зайцаў (Гомель), М.Храмцэвіч з Бабруйска (па 19), троххадовак – мінчанін У.Сычоў (15), В.Волчак з Лідскага раёна (13,5) і В.Разінкін з Мінска (трэцяе месца), шматхадовак – В.Волчак (14 балаў), А.Сымановіч з Лідскага раёна (12,5), В.Зайцаў і брэстчанін А.Варыцкі (па 10), у жанры эцюдаў – І.Бондар з Ганцавічаў (13,5), Л.Пальгуеў з Оршы (5) і Я.Сляпян з Мінска (4,5), задач на кааператыўны мат – В.Волчак (15,5), А.Булаўка з Клічава (15) і В.Зайцаў (14), задач на зваротны мат – В.Волчак (12,5), А.Міхалап з Клічава (12) і М.Храмцэвіч (7,5). Найбольш папулярнымі ў беларускіх складальнікаў з’яўляюцца двуххадоўкі. Як паведамляе Вадзім Жылко (Лунінец), рэспубліканскія конкурсы па іх складанні праводзяцца з 1976 года. Зараз аб’яўлены ўжо 35-ы. Раней у іх перамагалі: Бельчыкаў (восем разоў), Гебельт, Траяноўскі, Цырулік (па тры), Волчак, Ціханкоў, Храмцэвіч, Сымановіч (па два), Сычоў, Быкаў, Плостак, Ваўнейка, Лысёнак, Барташ, Антаноўскі, Лебедзеў, Д. Жылко, Іваноў, Міронаў і Міхалап (па аднаму). Вашай увазе ў якасці задання № 1 нашага бліцконкурсу-9 прапануецца задача майстра спорту Мікалая Бельчыкава, якая заваявала першы прыз у 34-м конкурсе (гл. шахматную дыяграму):


Мат за два хады.

Як заўсёды, пераможцы будуць адзначаны. Таксама будзем рады вашам рашэнням. А ў 14-м чэмпіянаце рэспублікі па шашачнай кампазіцыі прызёрамі сталі: В.Грабенка, А.Ляхоўскі (Жодзіна) і Д.Камчыцкі з Магілёва (камбінацыйныя мініяцюры), В.Шульга (Мінск), В.Грабенка і Д.Камчыцкі (праблемы), П.Шклудаў (Наваполацк), Л.Вітошкін (Гомель) і В.Грабенка (эцюды), М.Зайцаў (Баранавічы), Л.Вітошкін і А.Ляхоўскі (задачы). Нам прыемна адзначыць, што многія з пералічаных шахматных і шашачных кампазітараў дасылаюць і нам свае новыя творы.


Дзве пуцёўкі

Іх разыграла на свой чэмпіянат свету шахматная моладзь узростам да 20 гадоў, а атрымалі студэнты Кірыл Ступак (БНТУ) і Алена Клімец (педагагічны ўніверсітэт). Барацьба была вельмі ўпартай. Па столькі ачкоў, як і яны (па 6,5), набралі Дзмітрый Буланаў з Брэста і Сцяпан Радзько з Барысава (у юнакоў), 15-гадовая мінчанка Ланіта Сцецка і Алена Мініна з Віцебска (у дзяўчат), але ўступілі пальму першынства па дадатковых крытэрыях.


Чэмпіянат краіны

Ён адбыўся па шашках-64 сярод мужчын, у якім вікторыю святкаваў міжнародны майстар Ігар Міхальчанка з Ваўкавыска. Сярэбраны медаль урачыны майстру ФМЖД Яўгену Кандрачэнку (Гомель), бронзавы – міжнароднаму гросмайстру Аркадзю Плакхіну (Мінск). Мінулагодні чэмпіён нацыянальны майстар Мікалай Кадзеснікаў (Бабруйск) завяршыў “гонку” чацвёртым.


Нарэшце парадавалі


Даўно нашы шахматысты ігралі першыя скрыпкі ў міжнародных спаборніцтвах. І вось прыемныя навіны. Так, гросмайстар Андрэй Кавалёў з Віцебска заняў чыстае першае месца ў опэн-турніры фестывалю ў Польшчы, а Нікіта Майёраў – на турніры фестывалю ў Італіі. Аляксей Аляксандраў падзяліў 2-9 месцы ў Баку, дзе ладзіўся Кубак прэзідэнта, а ў Казані ў прэстыжным турніры “Мемарыял Нежметдзінава” ён здолеў фінішаваць трэцім. Экс-беларус Юрый Шульман выйграў чэмпіянат США.


Аматарам стоклетак

Для іх наш новы аўтар з Рыгі Генадзь Андрэяў перадаў вядучаму рубрыкі па электроннай пошце сваю знаходку на 100-клетачнай дошцы (гл. дыяграму):

Змест: 1. 48-43 2. 49-44 3. 8-3 4. 26:17 48:8 5. 3:44 11-17 6. 44:2 35-40 7. 2-35 40-45 8. 35-44 45-50 9. 44-17 10. 16:17x.


Змагаліся клубы

Спаборніцтвы паміж клубамі ўсё больш спадабаюцца балельшчыкам. Тут у ігракоў павышаная адказнасць за якасць партый, некалькі іншая тактыка і стратэгія вядзення гульні. У нашай рэспубліцы шахматысты правялі ўжо дзесятыя баталіі. Гэтым разам пуцёўку на чэмпіянат Еўропы заваявала каманда “Вектар”. Яе гонар абаранялі гросмайстар В. Цецераў (Наваполацк), міжнародны майстар А. Насенка (Україна), гросмайстар Ю Ціханаў, майстар С. Міхайлоўскі (абодва – Мінск), міжнародныя майстры Г. Качаткоў (Бабруйск) і Д. Навіцкі (Мінск). Запаснымі ігракамі лічыліся майстар І. Ратковіч (Мінск) і кандыдат у майстры спорту Е. Майбарада (Україна). На другім месцы дынамаўцы, на трэцім – зборная Віцебска. У асабістым заліку лепшыя вынікі паказалі: В. Цецераў (першая дошка), А. Насенка (другая), Ю. Ціханаў (трэцяя), В. Карніловіч (чацвёртая), Я. Мачалаў (пятая) і А. Гаравец (шостая).

У трэцім жа турніры на Кубак шашачнага клуба “Дэбют” (Мар’іна Горка) мацнейшым быў мясцовы калектыў у складзе міжнародных гросмайстраў В. Габрыеляна, А. Плакхіна, майстроў В. Балахоўскага, У. Беляеўскага, кандыдатаў у майстры І. Блізнеца і У. Шарыя. Дружына сталічнай СДЮШАР-11 на чале міжнароднага гросмайстра А. Валюка выйшла на другое месца, а на трэцяе – прадстаўнікі мінскага завода “Падшыпнік”. Найбольшую колькасць ачкоў сваім клубам прынеслі: Д. Фадзеяў, СДЮШАР-11 (30 ачкоў), У. Беляеўскі, “Дэбют” (29) і А. Плакхін, “Дэбют” (28).


Рашаем разам

Класіфікацыйны-64/9 (Д. Камчыцкі): 1. gh8 2. cd2! c:e1 3. a:c1 4. cd2 5. h:f8 6. h:g3! 7. f:b4x.

Бліц-8/6 (В. Жылко): 1. Фа1! Лd4 2. Kf2х. 1… Кd4 2. Кg3х. 1…Сd4 2. Фb. 1…Сс7 2. Кf2x.

Краса гульні” (Л. Вітошкін): № 1. 18,11, 4, 34 (41AB) 45, 46x. A(38) 45, 47x. B(37) 45, 46x;

2. 14, 44, 3 (36) 21, 37 (42) 31, 37х; № 3. 37, 43, 1 (19) 29 (36) 15 (41) 30-24, 10 (46) 5 (34) 38-32 (28) 32x;

4. 5, 44, 31, 16 (21A) 4 (22B) 31, 37x. A (32) 49 (28) 43 (33) 37 (22) 31, 16x. B (41) 10x.

Мікалай ГРУШЭЎСКІ.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 44 24.05.08 Выпуск 48 27.09.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы