Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 294 09.09.2008

Опубликовано destroyer на 09-Sep-2008 21:40 (1918 читает)

Ш А Ш К І (газ. “Звязда” за 09.09.2008г.)


Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая ГРУШЭЎСКАГА


Агляд спаборніцтваў


Дар’я Ткачэнка (Україна) вярнула сабе сусветную карону па шашках-100: яна ў матчы-рэваншу перайграла расіянку Тамару Тансыкужыну. А юная Дар’я Федаровіч з Мінска ў чэмпіянаце Еўропы сярод жанчын заваявала бронзавыя медалі па класічнай і хуткай гульні ў шашкі-64 і выканала норму міжнароднага майстра. Чэмпіёнкамі ж кантынента сталі малдаванка Алена Міськова (галоўны турнір) і ўкраінка Вікторыя Мотрыч (бліц). У міжнародным турніры па шашках-100 ў Польшчы майстар ФМЖД Віталь Варушыла ўзнагароджаны трэцім прызам, а першым тут быў міжнародны гросмайстар Эдвард Бужынскі з Літвы. 12-ы рэспубліканскі турнір па шашках-64 “Мар’іна Горка-2008” выйграў міжнародны майстар Яўген Кандрачэнка (Гомель). За ім фінішавалі сталічныя майстры Юрый Файнберг і Вячаслаў Палянскі.


Клуб Шурпіна

Як вядома, у футболе існаваў сімвалічны “Клуб Фядотава”. Яго членамі былі ігракі, якія здолелі ў чэмпіянатах СССР забіць 100 і больш галоў. Наш жа чытач з Пінска Аляксандр Кагоцька паводле аналогіі пачаў падлічваць заліковыя ачкі, якія атрымалі шашачныя кампазітары ў першынствах Беларусі, пачынаючы з першага (1976 год). Мы паведамлялі, хто ўжо ўзяў рубеж у 100 ачкоў і стаў членам “Клуба Шклудава” (камбінацыйныя праблемы-64) і “Клуба Вітошкіна” (эцюды-64). А вось у жанры задач-64 лідзіруе Аляксандр Шурпін (Клімавічы): у яго актыве 250,5 ачка, а запаветных 100 ачкоў ён, як і Л. Вітошкін па эцюдах-64, набраў яшчэ ў 1986 годзе па выніках 4-га чэмпіянату рэспублікі (П. Шклудаў па праблемах-64 першым столькі ачкоў запісаў на свой рахунак у 1989 годзе). Як аказалася, членамі “Клуба Шурпіна” з’яўляюцца Мікалай Баброўнік (Мазыр) -- 213,25, Канстанцін Тарасевіч (в. Спорава Бярозаўскага раёна)-- 178,25, Уладзімір Ганчар (в. Пружанка Салігорскага раёна) --159,75, Барыс Іваноў (Мінск) -- 153,75, Леанід Вітошкін (Гомель) -- 151,25, Віктар Самарын (Барысаў) --131,25 і Мікалай Зайцаў (Баранавічы) -- 120,25. Астатнія складальнікі задач (31) значна ад іх адстаюць. Зараз А. Кагоцька (тут яму дапамагае П. Шклудаў) працуе над раздзеламі кампазіцыі па стаклетачных шашках. Хутка мы даведаемся, хто ўзначальвае іх лісты-рэйтынгі.


14-ы чэмпіянат Беларусі

Пакуль што падведзены вынікі ў двух відах кампазіцыі з чатырох. У іх перамаглі: эцюды-100 – Л. Вітошкін (27,25 ачка), мінчанін Васіль Грабенка (19,5) і Пётр Кажаноўскі з в. Кашэвічы Пінскага раёна (13); задачы-100 -- Мікалай Баброўнік з Мазыра (21,25), пінчук Мікалай Крышталь (17,75) і А. Шурпін (12,5). Пазнаёмцеся з лепшым эцюдам першынства, які атрымаў выдатную ацэнку па змесце (8 ачкоў) і належыць Л. Вітошкіну – гросмайстру і трохразоваму чэмпіёну СССР:

БЕЛЫЯ: 39, дамкі 22, 44, 50 (4). ЧОРНЫЯ: 7, 19, 37, дамка 10 (4).

35 (41AB) 16 (46) 32 (6) 33, 5x. A(15) 16 (37-42) 22-33, 49 (48) 43x. B(42) 16 (46CDVP1) 32 (6) 33, 47x. C(48) 22-27 (25) 39, 5x. D(5) 28 (46) 32, 47x. VP1(47) 38 (6) 33, 5x.

Склад судзейскай калегіі: галоўны суддзя -- К. Хайнюк, галоўны сакратар -- А. Ляхоўскі, арбітры -- Р. Мацкявічус і А. Ляхоўскі (эцюды), У. Рычка і Л. Вітошкін (задачы). Дапамагалі ім кансультанты А. Гімбутас, М. Лепшыч, G. Magelinskas, A. Tavernier, П. Шклудаў.


Пагода ў доме”-5

У мінулых выпусках мы аб’яўвілі пяты конкурс на прызы калектыву Свіслацкага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (кіраўнік Канстанцін Міхайлавіч БАРЭЛЬ) – з нормай першага спартыўнага разраду па шашках. Будуць адзначаны пераможцы конкурсу, яго суддзя і каардынатар, а таксама лепшая рашальніца. А каб стаць першакласным рашальнікам, трэба быць вельмі пільным і не прапусціць выпадкі, калі будуць у пазіцыях пабочныя развязкі альбо якія не развязваюцца. Таму за ўказанне такіх істотных недахопаў налічваюцца прэміяльныя балы. Норма ж другога разраду – рашыць усе заданні, кожнае з якіх ацэньваецца ў адно ачко.

А цяпер падаём трэцяе заданне – праблему нашага аўтара з Магілёва Дзмітрыя Камчыцкага:

БЕЛЫЯ: b4, c3, c5, e1, e5, f6, g5 (7). ЧОРНЫЯ: a5, b8, d2, g3, h6, h8 (6). Выйгрыш.

Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вуліца Б. Хмяльніцкага, 10-а, рубрыка “Шашкі”.

Разгледзьце і такую задумку Д. Камчыцкага, але ўжо ў рамках нашага бліца-40/4:

БЕЛЫЯ: c3, e1, e7, g3, g7, h2, h4 (7). ЧОРНЫЯ: a3, a7, b6, c5, e5, f4, f8, h6 (8). Пашукайце і тут перамогу за белых. Пераможцу чакае сюрпрыз ад Анатоля Пярхальскага (Глыбокае) – яго зборнік звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” за 2006 год у афармленні мясцовага “ФОТА-цэнтра”.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 293 06.09.08 Выпуск 295 16.09.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы