Выпуск 293 31.10.08
Опубликовано destroyer на 02-Nov-2008 18:50 (2137 читает)Ш А Ш К І (Газета “Народная воля” за 31.10.2008г.)
Першынства рэспублікі
Яны прайшлі па гульні ў завочныя шашкі-64 і кампазіцыі па шашках-100. У першым з іх вызначаліся майстры спорту Анатоль Рогач (Вілейка), Аляксандр Ляхоўскі (Жодзіна) і міжнародны майстар Васіль Нагурны з Драгічына (вышэйшая ліга, класічная версія), А. Ляхоўскі, кандыдаты ў майстры Сяргей Бурко (Орша) і Ігар Гайдукевіч з Баранавічаў (вышэйшая ліга, сучасная версія), кандыдаты ў майстры Пётр Шклудаў (Наваполацк), Канстанцін Барэль (Свіслач) і Дзмітрый Фадзеяў з Мінска (першая ліга, класічная версія), П. Шклудаў, кандыдат у майстры Міхаіл Гельман (Мінск) і К. Барэль (першая ліга, лёсаванне дэбютаў), Леанід Давідовіч (Быкаўшчына Полацкага р-на), мінчане Максім Дзем’яновіч і Уладзімір Тарасевіч (турнір кандыдатаў у майстры, класіка). Паведаміў галоўны сакратар спаборніцтваў М. Гельман і прывёў павучальны прыклад з партыі:
Белыя (В. Мурашка): a3, b2, c3, e3, g5, h4, h6 (7).
Чорныя (А. Рогач): a5, a7, b6, c5, d6, e5, f8 (7).
Першы ход чорных. Пашукайце за іх камбінацыю ў рамках нашага бліца-57/3, пераможца якога будзе заахвочаны . Чакаем адказы па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, рубрыка “Шашкі”.
У складальнікаў прызавыя тройкі выглядаюць так: Леанід Вітошкін (Гомель), Васіль Грабенка (Мінск) і Пётр Кажаноўскі з в. Кашэвічы Пінскага р-на (эцюды), Мікалай Баброўнік (Мазыр), Мікалай Крышталь (Пінск) і Аляксандр Шурпін з Клімавічаў (задачы), Л. Вітошкін, В. Грабенка і Дзмітрый Камчыцкі з Магілёва (міні-праблемы), Л. Вітошкін, майстар ФМЖД Віктар Шульга з Мінска (па-за конкурсам), нацыянальныя майстры Аляксандр Кагоцька з Пінска і П. Шклудаў (праблемы). Такім чынам, гросмайстар СССР Л. Вітошкін стаў 29-разовым чэмпіёнам Беларусі (!). Пазнаёмцеся з яго камбінацыйнай праблемай:
Белыя: 20, 24, 25, 29, 32, 33, 34, 39, 41, 42, 43, 44, 48, 50 (14). Чорныя: 8, 9, 10, 11, 15, 16, 17, 18, 21, 22, 35, 36, 45 (13). 8 ачкоў па змесце: 43-38, 14, 24, 20, 27, 40, 21, 6, 1 (29A) 34 (32) 29 (37) 47x. A(22) 6 (30) 25 (32) 20 (37) 47x.
Першыя інтэлектуальныя
Чатырохкратны чэмпіён свету, міжнародны гросмайстар, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Анатоль Гантварг зрабіў падуранак да свайго 60-годдзя з дня нараджэння на першых у гісторыі Інтэлектуальных гульнях. Яны адбыліся ў Пекіне, дзе ветэран быў чацвёртым па шашках-100. Малады міжнародны майстар з Гомеля Андрэй Толчыкаў падзяліў 9-16 месцы. Перамаглі ж расіяне Аляксандр Георгіеў, Аляксандр Гетманскі і латыш Гунтыс Валнерыс. У жанчын – экс-беларуска Зоя Голубева (зараз выступае за Латвію), Таццяна Чуб (Нідэрланды) і Тамара Тансыкужына (Расія). Родная сястра Зоі міжнародны майстар Вольга Садоўская і віцэ-чэмпіёнка свету Ірына Пашкевіч размясціліся на 9-16 радках табліцы, яшчэ адна мінчанка юная Вольга Федаровіч фінішавала 29-й. А вось яе сястра-блізня Дар’я разыграла 5-8 месцы ў турніры па рускіх шашках. Яе апярэдзілі вопытныя Вікторыя Матрычка (Украіна), малдаванкі Алена Міскова, Юлія Раманская і ўкраінка Юлія Макаранкава. Па бразільскіх шашках вікторыю святкавалі Алег Дашкоў (Расія), Ion Dosca (Малдова), Сяргей Белашэяў (Україна) і расіянін Мікалай Стручкоў. Тут падабраўся такі моцны склад, што нашы вядомыя ў свеце гросмайстры (праўда, па рускіх шашках) Андрэй Валюк, Аркадзь Плакхін, Віталь Габрыелян і міжнародны майстар Мікалай Кадзеснікаў змаглі размясціцца толькі на 19, 20, 24 і 25-м месцах адпаведна.
У праграме Гульняў былі таксама шахматы, сянці і го (кітайскія шахматы і шашкі), чэкерс (амерыканскія шашкі) і брыдж (спартыўная картачная гульня). Усяго памераліся сіламі 4435 паклоннікаў Каісы і іншых разумовых відаў спорту з 143 краін.
Агляд зрабіў яшчэ адзін карэспандэнт нашай рубрыкі “Шашкі” П. Шклудаў.
Самаправерка
Бліц-57/2 (У. Мазанік): 1. ed2 c:e1 2. cb2 a:c1 3. ab6 f:h6 4. b:f2 e:g3 5. h:f4 c:g5 6. h:d8x.
Па-за конкурсам: № 3 (У. Мазанік). 1. fe3 2. hg3 3. d:h6 4. dc3 b:d2 5. ce7 f:d6 6. h:c5 hg1 7. ba7x.
Заданні бліцаў-56/2-6 і 57/1 выканалі: А. Чумакоў (Светлагорск), М. Лічко, Р. Аль-Корані, К. Рэмез, Д. Мамедаў, Я. Казлоў, Анжаліка Кашкан, А. і А. Яраховічы (Уздзенскі р-н), Л. Жыхар (Мядзел), У. Голуб, В. Рубінчык і А. Сняжкоў (Мінск), А. Перавознікаў і У. Сапяжынскі (Рагачоў), А. Янчук (Камянец), Аляксандра Камінская (Вілейка) і інш. Сярод іх Браніслаў Завадскі (Брэст) піша: “Знаходзіўся ў адпачынку за межамі Беларусі, але і адтуль цікавіўся шашачнымі заданнямі “Народнай волі”. Яны вельмі патрэбныя, часцей давайце іх нам”.
БФШ адзначыла
ГА “Беларуская федэрацыя шашак” вырашыла адзначыць падзякай за шматгадовую прапаганду старадаўняй гульні сярод дзяцей і дарослых, правядзенне масавых турніраў па ёй Віталя Габрыеляна (Мар’іна Горка), Аляксандра Аніську (Слонім), Генадзя Барысава і Анастасію Стасючонак (Віцебск), Людмілу Толчыкаву (Гомель), Васіля Нагурнага (Драгічын), Уладзіміра Перавалава (Барысаў), Івана Троцкага з Пастаў (спартсменаў і трэнераў), а таксама кіраўнікоў аддзелаў фізкультуры, спорту і турызма Пухавіцкага, Слонімскага і Пастаўскага райвыканкамаў Леаніда Страха, Ігара Царука і Васіля Захарэвіча, намесніка дырэктара барысаўскага завода “Аўтагідраўзмацняльнік” Яўгена Карашкова і генеральнага дырэктара таварыства “Сервер” Уладзіміра Рая.
Мікалай ГЛАДКІ.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск 294 07.11.08
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|