Выпуск 82 за 13 мая 2008 года
Категория : Звязда
Опубликовано destroyer на 15-May-2008 23:40

Ш А Ш К І (Газета “Звязда” за 13 мая 2008 года)

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага


Падзарадзім мазгі


Сёння дапаможа гэта зрабіць заданне № 5 бліцконкурсу-37 – мініяцюра вядучага рубрыкі:

БЕЛЫЯ: d4, e7, f6, g5, h6 (5). ЧОРНЫЯ: a3, b2, b6, c3, d2, h4 (6). Выйгрыш.

Пераможцу чакае сюрпрыз ад нашага бескарыслівага чытача Іосіфа БУЯКА (в. Бацяны Воранаўскага раёна). Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.


Поспех звяздоўца

Пастаянны ўдзельнік нашых конкурсаў кандыдат у майстры спорту Уладзімір САПЯЖЫНСКІ выйшаў пераможцам чэмпіянату краіны па рашэнню шашачных кампазіцый-64. Працуе ён механікам АТУП-9 г. Рагачова. Кіраўніцтва гэтага аўтатранспартнага прадпрыемства вырашыла адзначыць яго поспех у інтэктуальным відзе спорту грашовай прэміяй.

Другое месца, між іншым, заваяваў Сяргей Бурко (Орша), які ў першынстве Еўропы па практычнай гульні ў шашкі-64 заняў высокае сёмае месца і выканаў норму майстра ФМЖД. Яго сябра з Гомеля міжнародны майстар Яўген Кандрачэнка, з якім ён у апошні час праводзіць сумесныя трэніроўкі, вызначыўся ў бліцтурніры, дзе быў чацвёртым. Чэмпіёнам жа кантынента стаў чэмпіён свету па шашках-100 Аляксандр Шварцман (Масква), а лепшым па хуткай гульні – экс-чэмпіён свету Алег Дашкоў (Самара).


Трыўмф гімназісткі

Мінская гімназістка Дар’я Федаровіч выйграла чэмпіянат Беларусі па шашках-64 сярод жанчын. Яна апярэдзіла вопытнага майстра з М. Горкі Марыну Навіцкую на тры ачкі (!). Завяршыўся чэмпіянат рэспублікі і па шашках-100. Тут абышлося без сенсацый. Першыя тры ўзнагароды атрымалі міжнародны гросмайстар Ірына Пашкевіч, нацыянальны майстар Наталля Герасімовіч і міжнародны майстар Вольга Садоўская. Усе – са сталіцы.


Аматарам стаклетак

ля іх даслаў свае новыя творы гросмайстар СССР з Гомеля Леанід Вітошкін:

1. БЕЛЫЯ: 16, 23, 24, 32, 35, 41 (6). ЧОРНЫЯ: 4, 7, 13, 14, 28 (5). Выйгрыш

2. БЕЛЫЯ: 14, 20, 31, 37, 41, 42 (6). ЧОРНЫЯ: 12, 22, 25, 27, 43 (5). Пашукайце перамогу за белых самастойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.


Рашаем, удакладняем

Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.

ПАГОДА Ў ДОМЕ”-4: № 11 (Д. Камчыцкі, У. Сапяжынскі). Gf4 (cb4 A, b4 B) hg5, e5=. B (a5) d4 (c7) de5, hg5, f6=. A (c3) fg5 (fe5) d4, b6 (f2) c7 (g1) d8 (b2) a5=.

ЗАРАДЗІМ МАЗГІ”. Бліц-37/3 (А. Кіслы): 1. cb6 2. ed4 3. f:f8 4. de3x. “ПА-ЗА КОНКУРСАМ” (А. Кіслы): 1. cb6 2. gh6 3. d:b4 4. h:g1x.

Папярэднія заданні рашылі: К. Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна), У. Сапяжынскі (“Пагода ў доме”-4/8 і бліц-37/1), Марыя Лічко (в. Возера Уздзенскага раёна), А. Еўсеяў (Бялынічы), С. Нячаеў (Баранавічы), В. Талкачоў (в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна), настаўнік А. Т. Янчук і яго вучні Віктар Сіўругін, Андрэй Раманюк (Камянец), І. Козел (в. Махнавічы Мазырскага раёна), П. Шклудаў (Наваполацк), Д. Камчыцкі (Магілёў), К. Козел (“Пагода ў доме”-4/9), В. Голас (Любань), В. Ціханенка (Гомель), В. Краўчук (Баранавічы), В. Жукоўскі (г. Барань Аршанскага раёна), У. Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), М. Трухан (в. М. Пагост Салігорскага раёна), І. Астроўскі (Мінск), І. Працук (Паставы), Р. Сідарчук (Брэст), А. Кіслы (Узда), А. Еўсеяў, Д. Камчыцкі, І. Козел, А. Раманюк, В. Сіўругін, У. Сапяжынскі, В. Талкачоў, В. Ціханенка, П. Шклудаў, А. Янчук (“Пагода ў доме”-4/10, бліц-37/2) і інш. Сярод іх К. Козел ў заданні № 8 класіфікацыйнага конкурсу “Пагода ў доме”-4 (аўтар В. Шульга) таксама звярнуў увагу на A (cd4) d6/c5/b8/h2x і зарабіў 0,5 прэміяльных бала. П. Шклудаў сцвярджае, што пазаконкурсная пазіцыя № 2 да задання № 10 развязваецца і пасля 1. ed6/ba7, а № 3 супадае з яго праблемай, якая была апублікавана на вядомым сайце Кандаўрава (Расія) 11 верасня 2007 года.