Бліц-57
Пачынаем яго заданнем № 1 – мініяцюрай нашага падпісчыка з Мінска Віктара Шульгі:
Белыя: b6, c7, d4, e3, f4, g3 (6).
Чорныя: a5, b2, c3, f6, g7, h2 (6).
Выйгрыш.
Пераможца конкурсу будзе заахвочаны. Чакаем адказы па адресе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, рубрыка “Шашкі”.
Па-за конкурсам пазнаёмцеся і з такімі задумкамі В. Шульгі на 64-клетачнай дошцы:
1. Белыя: a5, b4, c3, c5, d2, h4, h6 (7). Чорныя: a3, a7, d6, e3, e7, f4, f6, h8 (8).
2. Белыя: a5, b4, b6, c5, e5, f4, f6, g7, h6 (9). Чорныя: b2, b8, c7, d8, e7, f2, h2, h8 (8).
3. Белыя: a5, b2, b4, d2, e1, g3, g7, h6 (8). Чорныя: a7, b8, d4, e3, e5, f4, f6, h2, h8 (9).
Супастаўце свае развязкі з аўтарскімі: N1. D4, e5, g3, f4, d8 (d4) f6 (e3) hg7 (f2), d8, e1x; N2. F8, hg7, e7, a3, c7, c5, g1x; N3. Bc3 (b2) f8, d2, bc5, c7, d8, g7, e3x. Таксама будзем рады вашым параўнанням. В. Шульга – старшыня Рэспубліканскай камісіі па шашачнай кампазіцыі, змястоўна і сваеасабліва вядзе рубрыку “Шашкі” у газетах “Культура” і дзіцячай “Зорьке”. А нядаўна ён атрымаў дыплом аб прысваенні яму першаму з беларускіх праблемістаў звання майстра ФМЖД.
Жамчужыны на дошцы
Аб выніках міжнароднага конкурсу памяці беларускага майстра задачнага мастацтва Гары Далідовіча мы паведамлялі раней. Тады (8 і 22 жніўня) прывялі жамчужаны на 100-клетачнай дошцы майстра Аляксандра Сапегіна з Мсціслаўскага раёна (1-ы прыз у катэгорыі В), нашага земляка з Масквы міжнароднага гросмайстра Уладзіміра Матуса (1-ы прыз у катэгорыі С, 2-гі і 6-ы -- ў катэгорыі В), майстроў з Мінска Барыса Іванова (3-ці ў катэгорыі С), Анатоля Шабаліна (4-ы ў катэгорыі А). У катэгорыі ж А перамог С. Беранштэйн (Германія).
Сёння працягваем публікацыю твораў нашых суайчыннікаў, якія ўвайшлі ў дзесятку лепшых:
1 (У. Матус). Белыя: 19, 23, 24, 25, 26, 29, 31, 41, 43, 46, 47, 48 (12). Чорныя: 3, 7, 8, 10, 13, 14, 17, 22, 28, 32, 38, 40, 45 (13). 9-е месца ў катэгорыі С: 21, 48-42, 37, 34, 9, 5, 50x.
2 (Мікалай Крышталь, Пінск). Белыя: 11, 17, 21, 22, 27, 31, 40, 42, 44, 48, 49, 50 (12). Чорныя: 6, 9, 14, 19, 25, 26, 29, 33, 34, 35, 36, 37, 45 (13). 10-е месца ў той жа катэгорыі: 48-42, 12, 43, 38, 4, 30, 27-22, 50x.
3 (Мікалай Зайцаў, Баранавічы). Белыя: 12, 21, 27, 40, 48, дамкі 22, 25, 36, 44, 45 (10). Чорныя: 16, 35, 37, 42, дамкі 4, 38 (6). 7-е месца ў катэгорыі А: 22-33 (1A) 41, 25-34, 44-50, 36, 41#. A(7) 25-39, 1, 22, 46, 42, 32, 49#.
4 (М. Зайцаў). Белыя: 37, 41, 44, 48, дамкі 31, 34, 36, 40, 45, 47 (10). Чорныя: 11, 17, 21, 28, 38, 42, дамкі 1, 14 (8). 9-е месца ў той жа катэгорыі: 26, 22 (28A) 35, 38, 19, 32, 41, 37#. A(46) 22-18, 32, 22, 33, 44, 39#.
Астатнія задумкі беларусаў занялі месцы: у намінацыі А – мінчан І. Наўроцкага і Б. Іванова, А. Шурпіна з Клімавічаў, М. Баброўніка з Бабруйска, М. Крышталя і А. Шабаліна (10-37-е); у намінацыі В – В. Грабенкі з Мінска (13-14-е), М. Цветава, зараз выступае за Ізраіль (18-е і 36-69-е), А. Кагоцькі з Пінска (30-е), Л. Вітошкіна з Гомеля (33-е), В. Малашэнкі (35-е і 36-69-е), М. Вяргейчыка з Гомеля, Б. Іванова і А. Сапегіна (36-69-е); у намінацыі С – М. Цветава (12-13-е), М. Вяргейчыка (14-е), Б. Іванова, В. Малашэнкі, І. Наўроцкага і А. Сапегіна (18-37-е).
У мемарыяле ўзялі ўдзел складальнікі з Расіі, Германіі, Украіны, Узбекістана, Францыі, Нідэрландаў, ЗША, Ізраіля, Літвы і Беларусі. Яны (71 аўтар) прадставілі на конкурс 142 твора (!). А абслугоўвалі яго суддзі Я. Бюс (Германія), Е. Зубаў (Расія), М. Грушэўскі і Д. Сухарукаў, суддзя-каардынатар В. Шульга і самы актыўны суддзя-кансультант П. Шклудаў (Беларусь).
Самаправерка
Давайце яе зробім на наступных заданнях.
Бліц-56/6 (К. Барэль-Я. Кандрачэнка): (fg5) h:f6 (e:c1) ef6 (de7!) f:b6 (a:e3)x.
“Нізка кампазіцый” (М. Стэфановіч): № 5. 1. bc3 2. cb8 3. b:a3 4. a:g1#.
У бліцах-54 і 55 стартавалі У. Дубатоўка, Я. Казлоў, Анжаліка Кашкан, Марыя Лічко, Д. Мамедаў, А. і А. Яраховічы (Уздзенскі раён), Л. Жыхар (Мядзел), А. Чумакоў (Светлагорск), І. Працук (Паставы), І. Ананіч (Гродна), Б. Завадскі (Брэст), А. Перавознікаў і У. Сапяжынскі (Рагачоў), І. Шэмет (Ваўкавыск), В. Астрынскі, В. Рубінчык, А. Сняжкоў і В. Шульга (Мінск), А. Янчук (Камянец), А. Белы, В. і Р. Мурашкі і М. Падбрэзскі (Наваполацк), Аляксандра Камінская (Вілейка) і інш.
Першы з іх выйграў Анатоль Чумакоў, другі – Браніслаў Завадскі. Ім высылаецца кніга У. Агафонава “Камбінацыя. Міжнародныя шашкі” ( з прызавога фонда нашага шчодрага чытача і аўтара Пятра Шклудава з Наваполацка).
Мікалай ГЛАДКІ.