З 23 жніўня па 2 верасня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64.
Афіцыйная старонка чэмпіянату - https://idf64.org/ru/2017/world-youth-championship-6/
24 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні. Пераможцамі сталі Марыя Міронава і Арцём Ціханаў, трэцяе месца ў Міхаіла Семянюка і Дар'і Нікіфаравай!
Бліскуча выступілі беларусы ў хуткай праграме, што адбылася 25 жніўня! Чэмпіёнамі свету сталі Ўладзіслаў Валюк, Паліна Петрусёва, Яна Якубовіч і Арцём Ціханаў! Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры, Марыя Міронава, Яна Лазовік, Марат Леў і Марыя Часнакова - бронзавыя!
1 жніўня скончылася класічная праграма. Паліна Петрусёва і Дар'я Нікіфарава - чэмпіёнкі свету! Сярэбранымі прызёрамі сталі Эма Макарэвіч, Міхаіл Семянюк, Аляксандра Спірына, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў і Аляксандра Сіняк! Бронза ў Анастасіі Барышавай!
Па выніках класічнай праграмы чэмпіяната свету нашая зборная ўпершыню ў гісторыі стала лепшай у камандным заліку!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад зборнай Беларусі далей.
Моладзь (юнакі): Аляксей Куніца (Мінск) Моладзь (дзяўчыны): Анастасія Барышава (Мінск), Эма Макарэвіч (Гродна) Юніёры: Дзмітрый Немец, Міхаіл Семянюк, Уладзіслаў Валюк (усе - Мінск) Юніёркі: Аляксандра Спірына, Марыя Міронава, Паліна Петрусёва (усе - Мінск) Кадэты: Андрэй Моўчан (Мінск) Кадэткі: Яна Якубовіч, Яна Лазовік (абедзве - Мінск) Мінікадэты: Марат Леў (Слонім) Мінікадэткі: Вікторыя Нікалаева, Марыя Часнакова (абедзве - Мінск) Надзеі (хлопчыкі): Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), Георгій Выдзерка (Гродна) Надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Нікіфарава, Яўгенія Швед (абедзве - Мінск), Аляксандра Сіняк (Слонім), Любоў Кобрына (Мінск), Антаніна Кучынская (Мар'іна Горка) Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Інга Барашка (Гомель)
|