2018 год стаў самым паспяховым для беларускіх шашак - на чэмпіянатах і першынствах свету і Еўропы заваёвана 129 медалёў, 53 з якіх залатыя! Падрабязныя вынікі 2018 года далей.
Нашым спартсменам у 2018 годзе прысвоены новыя міжнародныя званні. Па шашках-100: Міхаіл Семянюк - паслядоўна MF, MI і GMI, MI - Вольга Федаровіч, MF - Дзмітрый Немец, MFF - Паліна Петрусёва, Паліна Казлова, CMFF - Аляксандра Сіняк, Вікторыя Нікалаева, Ксенія Белая, Яўгенія Швед, Любоў Кобрына. Па шашках-64: WIGM (GMIF) - Вера Хвашчынская, WIM (MIF) - Яна Якубовіч, FM (MF) - Дзмітрый Немец, WFM (MFF) - Вікторыя Нікалаева, Марыя Часнакова.
|