З 27 красавіка па 4 мая ў п.Кранева (Балгарыя) прайшоў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. У бліскавічнай праграме чэмпіёнамі сталі Ўладзіслаў Валюк, Яна Якубовіч, Марат Леў, Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава! Аляксандра Спірына і Міхаіл Семянюк - сярэбраныя прызёры, Захар Шыбакоў, Сяргей Астапаў, Фелікс Баярскі і Нэлі Куртава - бронзавыя! У чэмпіянаце Еўропы па хуткай гульні перамаглі Аляксандра Спірына, Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева, Марат Леў і Дар'я Нікіфарава! На другім месцы Захар Шыбакоў, на трэцім Уладзіслаў Валюк, Сяргей Астапаў, Інга Барашка, Фелікс Баярскі і Нэлі Куртава! У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Аляксандра Спірына, Міхаіл Семянюк, Яна Якубовіч, Захар Шыбакоў, Вікторыя Нікалаева, Марат Леў і Дар'я Нікіфарава! Серабро выйгралі Уладзіслаў Валюк, Сяргей Астапаў і Фелікс Баярскі, бронзу Нэлі Куртава! Такім чынам, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева, Марат Леў і Дар'я Нікіфарава сталі абсалютнымі чэмпіёнамі Еўропы, перамогшы ва ўсіх трох праграмах! У камандным заліку па выніках класічнай праграмы зборная Беларусі упэўнена заняла першае месца! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Афіцыйная старонка чэмпіянату. Склад зборнай Беларусі далей.
Моладзь (юнакі): Уладзіслаў Валюк (Мінск) Моладзь (дзяўчаты): Аляксандра Спірына (Мінск) Юніёры: Міхаіл Семянюк (Мінск) Юніёркі: Яна Якубовіч (Мінск) Кадэты: Захар Шыбакоў (Мар'іна Горка) Кадэткі: Вікторыя Нікалаева (Мінск) Мінікадэты: Марат Леў (Слонім) Мінікадэткі: Дар'я Нікіфарава (Мінск) Надзеі (хлопчыкі): Сяргей Астапаў (Гомель) Надзеі (дзяўчынкі): Інга Барашка (Гомель) Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Фелікс Баярскі (Гомель) Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Нэлі Куртава (Мінск) |