Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
(1) 2 3 4 ... 22 »
Сообщений marny в 2025/12/24 13:33:59 (4 прочли)

Віншуем з надыходзячымі святамі і падводзім вынікі года. 2025 год стаў удалым для беларускіх шашак: на чэмпіянатах і пяршынствах свету і Еўропы заваявана 53 медалі, 20 з якіх залатыя! Віншуем з гэтым вынікам усіх датычных і жадаем новых поспехаў у надыходзячым годзе! Падрабязныя вынікі 2025 года далей.

Читать дальше... | 918 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2025/12/24 13:24:21 (1 прочли)

Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь пастанавіў часова прызнаць грамадскае аб`яднанне "Беларуская федэрацыя шашак" адзінай спартыўнай арганізацыяй, якая займаецца развіццём шашак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ўпаўнаважана прадстаўляць гэты від спорту ў адпаведным міжнародным спартыўным аб`яднанні, на перыяд да 31.12.2030.

Сообщений marny в 2025/12/16 18:44:18 (205 прочли)

На сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба апублікаваны спіс стыпендыятаў на 2026 год, у ліку якіх і шэсць шашыстаў.

Сообщений marny в 2025/12/13 18:20:00 (310 прочли)

У г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзілі фінал Кубка свету (8-11 снежня) і этап Кубка свету (12-13 снежня) па шашках-64. Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі дзесяць спартсменаў.

Выдатна выступілі нашы спартсмены ў фінале Кубка свету: Андрэй Валюк і Яўгенія Швед сталі сярэбранымі прызёрамі, Арцём Ціханаў і Паліна Петрусёва - бронзавымі!

У хуткай праграме этапа Кубка свету бронзавым прызёрам сярод жанчын стала Паліна Петрусёва! 

У бліскавічнай праграме этапа Кубка свету Вікторыя Нікалаева стала лепшай сярод жанчын, Арцём Ціханаў заняў трэцяе месца сярод мужчын!

Старонка спаборніцтваў.

Сообщений marny в 2025/11/29 16:10:00 (1896 прочли)

З 28 па 30 лістапада ў Слоніме праходзіў ХХІV рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 "Юныя таленты" памяці Мікалая Якуты. Перамагла каманда РЦАП (Мінск). Палажэнне далей.

Табліца, фотагалерэя.

Читать дальше... | 670 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2025/11/23 8:20:00 (1326 прочли)

З 17 па 23 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64.

Вынікі: мужчыны, жанчыны.

Рэгламент і расклад тураў, сюжэт тэлекампаніі СТВ, фотагалерэя.

Сообщений marny в 2025/11/7 16:40:00 (733 прочли)

З 2 па 8 лістапада ў Манаўгаце (Турцыя) праходзіў камандны чэмпіянат свету па шашках-64.

Жаночая зборная Беларусі перамагла ў бліскавічнай і хуткай праграмах і стала другой у класічнай, мужчынская выйграла класічную праграму і стала сярэбраным прызёрам у бліскавічнай і хуткай! Віншуем!

Старонка чэмпіянату.

Склад зборных Беларусі далей.

Читать дальше... | 1153 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2025/11/7 12:30:00 (1046 прочли)

З 28 кастрычніка па 8 лістапада ў Манаўгаце (Турцыя) прайшоў маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64.

29 кастрычніка адбылася бліскавічная праграма (бліц). Чэмпіёнамі свету сталі Арцём Ціханаў і Вікторыя Нікалаева! Серабро на рахунку Яўгеніі Швед, бронза — Георгія Тараніна, Марыі Таранінай, Юліі Швед і Ганны Забалоцкіх!

У хуткай праграме (рапід), якая прайшла 30 кастрычніка, залаты медаль выйграла Вікторыя Нікалаева! Сярэбранымі прызёрамі сталі Арцём Ціханаў, Яўгенія Швед і Ганна Забалоцкіх, бронзавым — Марат Леў!

1 лістапада прайшоў камандны чэмпіянат свету па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат. Нашыя юнакі (Іван Бародзіч, Павел Бокі, Міхаіл Усціменка) занялі трэцяе месца, дзяўчаты (Інга Барашка, Эя Кахно, Ганна Забалоцкіх) — чацвёртае.

У класічнай праграме першае месца занялі Марат Леў і Ганна Забалоцкіх! Юлія Швед стала трэцяй!

Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!

Старонка чэмпіянату.

Склад зборнай Беларусі далей.

Читать дальше... | 3666 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2025/11/5 10:20:00 (366 прочли)

З 28 кастрычніка па 5 лістапада ў Манаўгаце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 – міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2025".

Міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам бліскавічнай праграмы (бліц) па рускіх шашках і бронзавым у бліскавічнай праграме па бразільскіх шашках!

Міжнародны гросмайстар Арцём Ціханаў заняў трэцяе месца ў хуткай праграме!

Старонка турніру.

История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы