Чэмпіянат свету па шашках-64
З 3 па 13 верасня ў Маскоўскай вобласці (Расія) праходзіць чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын.
У бліскавічнай праграме залаты медаль выйграў Ігар Міхальчанка!
У хуткай праграме чэмпіёнам свету стаў Арцём Ціханаў! Яўгенія Швед заваявала бронзавую ўзнагароду! Віншуем!
Сайт чэмпіянату. Старонка чэмпіянату на сайце ІДФ.
Склад зборнай Рэспублікі Беларусь далей.
Мужчыны: мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мгр Андрэй Валюк (Мінск), мм Марат Леў (Мінск), мгр Аляксей Куніца (Мінск), мгр Георгій Таранін (Мінск), мгр Арцём Ціханаў (Ваўкавыск).
Жанчыны: мгр Вікторыя Нікалаева (Мінск), мм Яўгенія Швед (Мінск), мм Паліна Петрусёва (Мінск), мм Марыя Тараніна (Мінск).



