Чэмпіянат свету па шашках-64

Дата 2026/9/12 12:20:00 | Раздел: Навіны

З 3 па 13 верасня ў Маскоўскай вобласці (Расія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын.

У бліскавічнай праграме залаты медаль выйграў Ігар Міхальчанка!

У хуткай праграме чэмпіёнам свету стаў Арцём Ціханаў! Яўгенія Швед заваявала бронзавую ўзнагароду!

У класічнай праграме золата выйграла Вікторыя Нікалаева! Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам, Георгій Таранін - бронзавым!

Віншуем зборную з бліскучым выступленнем!

Сайт чэмпіянату. Старонка чэмпіянату на сайце ІДФ.

Склад зборнай Рэспублікі Беларусь далей.


Мужчыны: мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мгр Андрэй Валюк (Мінск), мм Марат Леў (Мінск), мгр Аляксей Куніца (Мінск), мгр Георгій Таранін (Мінск), мгр Арцём Ціханаў (Ваўкавыск).

Жанчыны: мгр Вікторыя Нікалаева (Мінск), мм Яўгенія Швед (Мінск), мм Паліна Петрусёва (Мінск), мм Марыя Тараніна (Мінск).





Эта статья взята с сайта БФШ
https://belarus.fmjd.org

Адрес этой статьи:
https://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=2159