З 22 жніўня па 1 верасня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64. У бліскавічнай праграме, якая адбылася 23 жніўня, чэмпіёнамі свету сталі Ўладзіслаў Валюк, Міхаіл Семянюк і Яна Якубовіч! Аляксей Куніца, Аляксандра Спірына, Паліна Петрусёва, Вікторыя Нікалаева, Марат Леў, Дар'я Нікіфарава, Інга Барашка і Аляксей Паўлючэнка - сярэбраныя прызёры, Марыя Міронава, Аляксей Валюк і Аляксандра Сіняк - бронзавыя! 24 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па хуткай гульні. Пераможцамі сталі Аляксандра Спірына, Міхаіл Семянюк, Паліна Петрусёва, Вікторыя Нікалаева і Марат Леў! На другім месцы Дар'я Нікіфарава, Іван Бародзіч і Аляксей Паўлючэнка, на трэцім Віталь Новікаў, Аляксей Валюк і Яна Якубовіч! 25 жніўня праходзіў першы камандны чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні (у складзе каманды спартсмены да 17, 14 і 11 год). Зборныя Беларусі - юнакі (Арцём Ціханаў, Марат Леў, Іван Бародзіч), дзяўчаты (Вікторыя Нікалаева, Дар'я Нікіфарава, Інга Барашка) - зрабілі залаты дубль! 31 жніўня скончылася класічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Аляксандра Спірына, Дзмітрый Немец, Марат Леў і Дар'я Нікіфарава! Віталь Новікаў, Аляксей Валюк, Аляксандра Сіняк, Аляксей Паўлючэнка - сярэбраныя прызёры, Вікторыя Нікалаева і Інга Барашка - бронзавыя! Зборная Беларусі трэці год запар стала лепшай у камандным заліку па выніках класічнай праграмы! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Афіцыйная старонка чэмпіянату. Склад зборнай Беларусі далей.
Моладзь (юнакі): Уладзіслаў Валюк (Мінск), Віталь Новікаў (Віцебск), Дзмітрый Немец, Аляксей Куніца (абодва - Мінск) Моладзь (дзяўчаты): Аляксандра Спірына, Марыя Міронава (абедзве - Мінск) Юніёры: Міхаіл Семянюк (бліц, рапід, Мінск), Аляксей Валюк (Ваўкавыск) Юніёркі: Яна Якубовіч (бліц, рапід), Яна Лазовік, Паліна Петрусёва (усе - Мінск) Кадэты: Захар Шыбакоў (Мар'іна Горка) Кадэткі: Вікторыя Нікалаева (Мінск) Мінікадэты: Марат Леў (Слонім) Мінікадэткі: Дар'я Нікіфарава (Мінск), Аляксандра Сіняк (Слонім), Аляксандра Немец (Мінск) Надзеі (хлопчыкі): Іван Бародзіч (Мінск), Сяргей Астапаў (Гомель) Надзеі (дзяўчынкі): Інга Барашка (Гомель), Таццяна Петрусёва (бліц, рапід, Мінск) Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Аляксей Паўлючэнка (Мінск), Фелікс Баярскі (Гомель)
|