Вход пользователей
Основное меню
|
|

Навіны : Вынікі 2022 года
|
Написал marny в 2022/12/30 13:52:33 (135 прочтений) |
2022 год стаў паспяховым для беларускіх шашак - на чэмпіянатах і першынствах свету і Еўропы па шашках-64 заваявана 80 медалёў, 30 з якіх залатыя! Віншуем усіх датычных і жадаем новых поспехаў у 2023 годзе! Падрабязныя вынікі 2022 года далей. |
|
Навіны : 110 гадоў з дня нараджэння Бера Берлінкова
|
Написал marny в 2022/12/24 16:20:00 (58 прочтений) |
Артыкул пра чэмпіёна Беларусі 1933 года, старшыню рэспубліканскай шашачнай секцыі, майстра спорту СССР Бера Лейзеравіча (Барыса Лазаравіча) Берлінкова, з дня нараджэння якога сёлета споўнілася 110 гадоў. |
|
Навіны : Мемарыял В.А.Сокава
|
Написал marny в 2022/12/11 8:10:00 (77 прочтений) |
З 4 па 11 снежня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) адбыліся традыцыйныя спаборніцтвы па шашках-64 "Мемарыял В.А.Сокава". У класічнай праграме мгр Андрэй Валюк стаў другім, мгр Аляксей Куніца - чацвёртым, мгр Вікторыя Нікалаева - пятай (лепшай сярод жанчын), мм Марыя Часнакова - 13-й (другой сярод жанчын). У бліскавічнай праграме лепшым з беларусаў стаў Андрэй Валюк, які заняў пятае месца. Старонка спаборніцтваў. |
|
Навіны : Міхаілу Кацу - 75!
|
Написал marny в 2022/11/10 9:00:00 (101 прочтений) |
Сёння 75 гадоў спаўняецца Міхаілу Аляксандравічу Кацу – заслужанаму трэнеру СССР (1984) і БССР (1980), чэмпіёну Беларусі па стаклетачных шашках (1978, 1981), міжнароднаму гросмайстру (1994), майстру спорта СССР (1965)! У якасці трэнера падрыхтаваў чэмпіёнак свету Людмілу Сахненка, Алену Альтшуль, Зою Садоўскую, пераможцаў Сусветнай шашачнай алімпіяды Яўгена Ватуціна і Аляксандра Прэсмана, прызёра чэмпіяната свету Ірыну Пашкевіч і яшчэ многіх моцных шашыстаў. Віншуем з юбілеем і жадаем моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту, поспехаў у любімай справе, любві родных і блізкіх! Відэаінтэрв'ю Міхаіла Каца Паўлу Шацаву падчас апошняга прыезду ў Мінск у ліпені 2019 года. Інтэрв'ю Міхаіла Каца пасля прысваення звання "Заслужаны трэнер СССР". Фотагалерэя (БДАКФФД, РИА Новости, асабістыя архівы І.Пашкевіч, А.Прэсмана, В.Палянскага, А.Плакхіна). |
|
Навіны : Чэмпіянат свету па шашках-64
|
Написал marny в 2022/10/19 6:10:00 (395 прочтений) |
З 11 па 19 кастрычніка ў Кабулеці (Грузія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Старонка чэмпіянату. 12 кастрычніка адбылася хуткая праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Ігар Міхальчанка і Вікторыя Нікалаева! Аляксей Куніца і Вера Хвашчынская - сярэбраныя прызёры! У бліскавічнай праграме, якая прайшла 13 кастрычніка, Ігар і Вікторыя паўтарылі свой поспех і зноў сталі першымі! Андрэй Валюк заняў другое месца, Вера Хвашчынская - трэцяе! З 14 па 19 кастрычніка праходзіла класічная праграма. Вікторыя Нікалаева выйграла сваё трэцяе золата і стала абсалютнай чэмпіёнкай свету! Андрэй Валюк стаў першым сярод мужчын! Ігар Міхальчанка - сярэбраны прызёр, Паліна Петрусёва - бронзавы! Віншуем! Сюжэт тэлекампаніі СТВ. Склад зборнай Беларусі далей. |
|
Навіны : Грузія-2022
|
Написал marny в 2022/10/11 10:30:00 (201 прочтений) |
З 4 па 11 кастрычніка ў Кабулеці адбыўся этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Грузія-2022". Старонка спаборніцтваў. Вынікі беларускіх спартсменаў далей.
|
|
Навіны : Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64
|
Написал marny в 2022/10/10 9:40:00 (468 прочтений) |
З 3 па 10 кастрычніка ў Кабулеці (Грузія) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. Старонка чэмпіянату. У трох праграмах беларускія спартсмены заваявалі 40 медалёў, 19 з якіх залатыя! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад беларускай каманды далей. |
|
|
|
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы
Поиск
|
|