Узбекістан-2026
З 9 па 16 мая ў Ташкенце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 – міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2026". Нашу краіну прадстаўлялі міжнародныя гросмайстры Вікторыя Нікалаева, Андрэй Валюк, Георгій Таранін, Арцём Ціханаў і міжнародныя майстры Паліна Петрусёва, Марыя Тараніна.
У бліскавічнай праграме Вікторыя Нікалаева заваявала залаты медаль, Арцём Ціханаў і Марыя Тараніна сталі сярэбранымі прызёрамі! У класічнай праграме Марыя Тараніна заняла другое месца, Арцём Ціханаў — трэцяе! Віншуем!



