З 17 па 20 траўня на платформе lidraughts.org адбыўся матч Амерыка - Еўропа па шашках-100, які прайшоў па схевенінгенскай сістэме ў фармаце 10 на 10. Зборная Еўропы атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 111-89. У матчы прынялі ўдзел дзейсны чэмпіён Еўропы сярод мужчын Міхаіл Семянюк і абсалютная чэмпіёнка Еўропы 2019 года сярод юніёрак Яна Якубовіч, якія па выніку 10 тураў набралі 12 і 8 ачкоў адпаведна. За каманду Амерыкі 6 партый правёў экс-гамяльчанін Ігар Рыбакоў, які цяпер прадстаўляе ЗША. Вынікі, партыі і фота - https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_394/ Сюжэт тэлекампаніі СТБ. |