Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
Навіны : Шашкі ў старажытнай Беларусі
Написал marny в 2020/11/20 16:10:00 (786 прочтений)

Прапануем вашай увазе цікавы расповед пра шашкі ў старажытнай Беларусі з артыкула Вольгі Мядзведзевай у часопісе "Маладосць".

На Беларусь гэтая гульня патрапіла ў Х ст. са скандынаўскіх краін па водным шляху «з вараг у грэкі». Але спачатку шашкі мелі паўсферычную форму. Пляскатыя і круглыя шашкі прыйшлі да нас з Заходняй Еўропы, дзе вядомы былі таксама з Х ст. Дзякуючы археалагічным знаходкам, цяпер на тэрыторыі нашай краіны выяўлена ўжо 72 шашачныя фігуркі, якія былі зроблены ў розныя часы, з Х па ХVІІІ стагоддзі. Сюды ўваходзяць і нарыхтоўкі, і бракаваныя вырабы.
Больш за ўсё шашак і іх нарыхтовак выяўлена ў Віцебску — 19, а таксама ў Полацку і Мінску — па 5, Наваградку, Мсціславе — па 4, Копысі — 3, у астатніх месцах па 1—2 экземпляры. Звычайна дадзеныя прадметы гульні на тэрыторыі Беларусі вырабляліся на такарным станку з рога лася або аленя, хаця сустракаюцца зробленыя з гліны, каменя, дрэва, шкла. Звычайныя памеры беларускіх шашак — дыяметр у межах 3 см пры таўшчыні ў сярэднім 0,5 см. Самая маленькая шашка знойдзена ў г. Шклове — 2,2 х 0,5 см (канец ХVІІ — першая палова ХVІІІ ст.). А самая вялікая выяўлена ў Полацку — 4,8 х 0,7 см і датуецца пач. ХІІІ ст. Як лічаць археолагі, найбольш цікавай з паўсферычных з’яўляецца шашка з Віцебска ХІІІ—ХІV стст., таму што яна выраблена з празрыстага прыгожага ружова-фіялетавага шкла, ці нават з аметыста.

Круглыя пляскатыя падзяляюцца на некалькі падтыпаў. Адзін з самых распаўсюджаных тыпаў шашак у Сярэдневякоўі, які захаваўся нават да сучаснасці — шашкі з канцэнтрычнымі
кругамі, другі — шашкі з цыркульным арнаментам, трэці — камбінаваныя: з канцэнтрычнымі кругамі і цыркульным арнаментам, чацвёрты — гладкія шашкі, пяты — шашкі з выявай. Найбольш цікавымі і значнымі з’яўляюцца прадметы з выявамі чалавека, жывёл, птушак… Пры гульні гэтыя прадметы, магчыма, выконвалі ролю галоўнай фігуры, так званай «дамкі», ці адносіліся да асобных багатых набораў шашак. Навукоўцы акрэсліваюць іх узрост ад ХІІ да ХVІІ стст. Такіх вырабаў у Беларусі знойдзена 10 экземпляраў. Так, у Слоніме — шашка з выявай жывёлы і птушкі, якая датуецца ХІІ ст. На знешняй паверхні гравіроўкай нанесены два малюнкі: зверху — фантастычная жывёла, падобная да каня, і знізу — драпежная птушка (сава ці пугач). На шашцы ХVІ ст. з Віцебска маецца пагрудная выява чалавека ў адзенні стылю рэнесансу: у галаўным уборы кшталту шырокага капелюша і камзоле з высокім каўняром. Мсціслаўская шашка канца ХVІ — пачатку ХVІІ ст. мае выяву мужчыны з вусамі, доўгімі валасамі і ў багатым адзенні. На жаль, з-за верхняга сколу не бачна галаўнога ўбору. Аднак, па ўсім можна меркаваць, што гэта шляхціц. Шашка з Мінска, якая датуецца ХVІ—ХVІІ стст., упрыгожаная пагрудным партрэтам мужчыны ў капелюшы і ў амуніцыі рыцара. Выявы на вышэй апісаных прадметах былі выразаны на плоскай паверхні, якая служыла фонам для ўсёй кампазіцыі, альбо выкананы ў высокім рэльефе на моцна паглыбленым фоне. Па краі шашкі звычайна апраўлены рамкай, што стварае ўражанне партрэта. Скразныя адтуліны, што маюцца на некаторых з іх, былі больш позняга паходжання і, дзякуючы ім, шашкі мелі другаснае выкарыстанне, магчыма, у якасці медальёнаў. Акрамя саміх шашак знойдзены іх нарыхтоўкі, паўфабрыкаты, бракаваныя вырабы, што з’яўляецца яскравым сведчаннем мясцовай вытворчасці гэтых прадметаў.
Шашачная гульня ў Сярэдневякоўі была шырока распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі ў розных слаёў насельніцтва. Ёй захапляліся як прадстаўнікі вышэйшага саслоўя: князі, іх родзічы і прыбліжаныя, так і простыя людзі, што рабілі для сябе фігуркі з дрэва, гліны ці каменя...

Шашка, знойдзеная ў Слоніме (XII ст.).

Версия для печати Отправить эту статью другу Создать из статьи PDF-файл
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы