Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
Навіны : Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64
Написал marny в 2021/4/30 7:20:00 (1492 прочтений)

З 24 па 30 красавіка ў г.Кемер (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64.
У бліскавічнай праграме чэмпіёнамі сталі Ілля Астаф'еў і Дар'я Нарчук! Віталь Новікаў, Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Іван Латушкін, Яўгенія Швед, Нэлі Куртава і Аляксандр Маркін - сярэбраныя прызёры!
У чэмпіянаце Еўропы па хуткай гульні перамаглі Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Яўгенія Швед, Дар'я Нарчук і Аляксандр Маркін! На другім месцы Віталь Новікаў, Ілля Астаф'еў і Нэлі Куртава, на трэцім Юлія Швед!
У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Марыя Часнакова, Георгій Выдзерка, Яўгенія Швед і Нэлі Куртава! Серабро выйгралі Віталь Новікаў, Ілля Астаф'еў, Дар'я Нарчук і Аляксандр Маркін, бронзу - Іван Латушкін і Юлія Швед!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Фотагалерэя (абноўлена 30 красавіка), афіцыйная старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі далей.

Моладзь (юнакі): Віталь Новікаў (Мінск)
Юніёркі: Марыя Часнакова (Мінск)
Кадэты: Георгій Выдзерка (Гродна), Ілля Астаф'еў (Слонім)
Мінікадэты: Іван Латушкін (Пінск)
Мінікадэткі: Яўгенія Швед (Мінск)
Надзеі (дзяўчынкі): Дар'я Нарчук (Віцебск), Нэлі Куртава (Мінск)
Малодшыя надзеі (хлопчыкі): Аляксандр Маркін (Гродна)
Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Юлія Швед (Мінск)

Версия для печати Отправить эту статью другу Создать из статьи PDF-файл
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы